Афганскі «Дзень Перамогі»
Присяга

Афганскі «Дзень Перамогі»

афганцы 09

Такое сімвалічнае параўнанне прагучала на ўрачыстасці, прымеркаванай да 27-ай гадавіны са дня вываду савецкіх войск з Афганістана, якая адбылася ў панядзелак у кінатэатры «Кастрычнік».

Папярэднічаў ёй мітынг-рэквіем каля помніка загінуўшым землякам у далёкай паўднёвай краіне. На каменных плітах — прозвішчы 9 ураджэнцаў Лунінеччыны, якія навечна засталіся маладымі. Ушанаваць іх памяць сабраліся баявыя таварышы, прадстаўнікі мясцовай улады, грамадскасці, ваеннаслужачыя. Пад мірныя залпы да падножжа помніка ляглі вянкі і кветкі…

У зале кінатэатра “Кастрычнік” воінаў-інтэрнацыяналістаў віталі старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Рафаловіч, намеснік старшыні райвыканкама Анатоль Захаркевіч, кіраўнік раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Аляксандр Жуланаў, ваенны камісар Лунінецкага і Ганцавіцкага раёнаў Уладзімір Жук, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ігар Гапон. Кожны з іх знайшоў цёплыя словы ў адрас тых, хто мужна, стойка і высакародна абараняў інтарэсы Радзімы. Часам – цаной уласнага жыцця… Пайменна назвалі і хвілінай маўчання ўшанавалі памяць землякоў, чые жыцці абарваліся на далёкай афганскай зямлі.

Па чарзе на сцэну ўзнімаліся актывісты ветэранскага руху. Пад дружныя апладысменты яны атрымалі Ганаровыя граматы, Падзячныя пісьмы, нагрудныя знакі “За заслугі”, каштоўныя падарункі. Музычна аздобілі праграму артысты мастацкай самадзейнасці.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть