Няскораны
Агульнавядома, што такую назву мае галоўны помнік мемарыяльнага комплексу Хатынь — бацька з забітым фашыстамі сынам на руках… Гэта слова можа выклікаць асацыяцыі з многімі святымі пакутнікамі ці героямі розных краін і часоў. У маёй свядомасці да іх цяпер далучыцца чалавек, які жыў на хутары Грань паблізу Мелясніцы.
Васіль Васільевіч Негацін (1894-1978) нарадзіўся ў Трубчэўскім раёне Браншчыны. У канцы XIX ці пачатку XX стагоддзя яго бацькі пераехалі на Палессе. Удзельнік Першай сусветнай быў паранены на вайне. Польскія ўлады не прызналі інва-ліднасць. Набыў спецыяльнасць у сферы лясной гаспадаркі і сумленна працаваў. Аднак за сімпатыі да ўсяго рускага (што ў перыяд Польшчы ўспрымаліся як прасавецкія) быў звольнены.
З якой радасцю сустрэў братоў з Усходу ў верасні 1939-га! Самааддана стаў працаваць на карысць савецкай улады, абараняючы лясны фонд ад несвядомых людзей, што ўсё “дзяржаўнае” палічылі “сваім уласным”. Часам не разумеў асобных дзеянняў (у 1940-ым “спецперасяленцамі” стала сям’я яго сястры з мужам — польскім лесніком, у 1947-ым неабгрунтавана была рэпрэсіравана другая сястра, якая праз 2 гады памерла ў месцах пазбаўлення волі…), але прыроджаная законапаслухмянасць не дазваляла ўсумніцца ў іх правамоцнасці.
Усе гэтыя думкі адлюстроўваў на старонках дзённікаў, якія вёў штогод (на жаль, захавалася толькі сем сшыткаў). “Летапісец сучаснасці” імкнуўся выкладаць толькі факты, пазбягаючы эмацыянальных ацэнак. Але глыбокі боль неабыякавага чалавека адчуваецца нават у стрыманых радках, у прыватнасці, апісанні Васілём Васільевічам трагедыі Мелясніцы:
“01.10.1943. Этот історический и никогда не изгладится из моей памяти и многих. Я лежал еще в землянке, как прибегает жена и будит, говоря, что что-то есть, встань… Немцы окружили село. Что же в селе делали? Заходили в хату и убивали всех поголовно. От старых до грудного ребенка. И поджигали дом. Кто бежал в лес или в поле, по том били из винтовок и пулеметов. Редкие счастливцы ушли.
Свир убит на поле. Это мой сват. Николай убит на поле. Его мальчик прибежал ко мне, а зловещий дым от горевших лачуг высоко вставал черным облаком. Страх и ужас объял народ. Бегут, мечутся, выстрелы, рев скота, пламя и дым. Настоящий ад. Про Шуру (сына. — Аўт.) никто не знает. Его швагер бежал из хаты и получил три раны, а Шура лег на пол, и кат пострелял его жену и дитя и старую. Так мой сын в цвете лет погиб от руки ката ни за что.
Так погибла Мелесница. Ни за что, как еврей. А ветер западный гонит дым клубами от села. Поздно вечером еще немцы подбрасывали головни на пожарищах, чтобы трупы погорели. Всю ночь зарево светило.
02.10.1943. День жалобы. Не пришли наши коровы вчера домой. Я пошел искать и нашел. Нашел недобитки села Мелесницы. Некоторые раненые, гурьба детей и с замазанными от слез глазами несколько женщин. Рассказывают люди, что были такие случаи, что живыми бросали в огонь. Как Любу Трофимову. Это немецкий “гуманизм”. С болью в сердце я прожил день.
Вечером пошел на пожарище, но там еще немцы брали хлеб на подводы и, заметив что-то, стреляли. Пули близко пролетели. От Лесничовки остались только дымогарные трубы. На печах стоят немые свидетели мародерства и ужаса.
Как увидел незасеянный кусочек поля Шуры, я с воплем вернулся домой, а придя до ульев, оплакал их… Шура, Шура, где ты? Вот твои пчелки плачут по тебе, ох. Это все описать нервы не выдерживают. Сильный утром туман, природа плачет, с деревьев лилось, как от дождя.
13.10.1943. Я с Мишей (братом. — Аўт.) пошли на Мелесницу. Там пригреб Шурины останки, косточки его, его жены, тещи и швагерки, а ребенок совсем сгорел. Жутко, больно и обидно. Но, скрепя сердце, я исполнил последний долг.”.
У чым чым жа знаходзіць спакой душы хутаранін? У рэдкія вольныя хвіліны ён чытае кнігі. Вядома, што ў пачатку акупацыі фашысты выкінулі ўсе бібліятэчныя выданні на сметнік. Магчыма, так пачынаўся кнігазбор Васіля Негаціна. Ён пералічвае мно-гія класічныя творы, якія адцягвалі чорныя думкі. Прывяду толькі адну вытрымку з дзённіка:
“21.11.1943. Сидел Якуба Коласа “Сымон-музыка”. Літаратура мацавала дух… На завяршэнне “проклятого года” безуцешны бацька піша:
“31.12.1943. Потерял любимого единственного сына. Погиб без борьбы и без славы. Погиб от рук убийцы, ката, в доме тестя. Не бежал Шура из дому, как другие, а вернулся, бедняга, взял ребенка на руки и ждал страшной смерти в глаза. Вошел кат и убил в его квартире. И тещу, и его жену, и сына. Легли в ряд и были сожжены со всем своим имуществом. Как бы и не существовали.
Зарыл я их останки. Больно мне было. И поклялся я помнить до смерти. Обещался похоронить в братской могиле. Поставлю памятник, чтобы поколения смотрели и помнили, что были в нашем крае тевтоны и мстились на нашем народе русском, надеясь сломить и покорить нашу волю. Но не сломился наш дух. Мы унизились, мы согнулись до самой земли, но не сломились. Как могучий дуб, корни наши крепки. У нас осталась вера, вера великая.
Страдает мой народ, буду страдать и я.”.
Пакуты на гэтым не скончыліся. Даведка, выдадзеная “Вульковским 1 Сельским Советом 06.09.1947”, пацвярджае, што вясной 1944-га Васіль Васільевіч і яго жонка Ядвіга Лаўрэнцьеўна (1893-1962) “а также его отец и мать были арестованы немецкими бандитами Э.С.Д. Родители были убиты в Лунинце, а его с женой вывезли в Германию. Имущество было полностью заграблено. Возвратился на место жительства в 1945 году 29 июля. Председатель с/с Дудорга, секретарь с/с Дырман”.
Шмат зняваг давялося перанесці “остарбайтэрам” на Нямеччыне. Але і там усялялі надзею словы народнага песняра: “Няма ў чалавека нічога цудоўней і даражэй радзімы. Чалавек без радзімы — жабрак”. Васіль Васільевіч марыў вярнуцца дамоў. I хаця ў пасляваенны час таксама хапала нястачы і гора, падтрымкай грамадзянскай пазіцыі патрыёта быў дакумент, падпісаны 09.03.1946 былым партызанскім камандзірам: “действительно с февраля 1943 года по апрель 1944 года оказывал помощь партизанскому отряду “За Родину” бригады имени Кирова Пинского соединения партизан в продуктах питания и доставке сведений о противнике. Заведующий военным отделом РК КП(б)Б М.Г. Каштанов”.
Ветэран працы лясной гаспадаркі не дажыў да шчаслівых часоў, калі ўдзельнікі вызваленчага руху сталі карыстацца заслужанай пашанай грамадства. Аднавіць годнае імя дапамаглі намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Таццяна Уладзіміраўна Кіпцэвіч і галоўны спецыяліст аддзела ЗАГС Наталля Яўгенаўна Богдан. Памяць продкаў і старонкі гісторыі раёна, занатаваныя В.В. Негаціным, захоўваюць унукі і праў-нукі гэтай неардынарнай асобы.
Таццяна КАНАПАЦКАЯ.
Фота з архіва Негаціных-Богдан