Перад адпраўкай
Дзень прызыўніка прайшоў у Лунінцы на мінулым тыдні. Каля 120 юнакоў з гарадоў і вёсак раёна атрымалі павесткі ў армію.
Са словамі наказаў выступілі перад маладымі людзьмі выконваючы абавязкі раённага ваеннага камісара Міхаіл Арашкевіч, намеснік старшыні райвыканкама Віктар Рафаловіч, прадстаўнік РАУС Аляксандр Вярэніч, старшыні раённых арганізацый ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Аляксандр Жуланаў і “Беларускі саюз афіцэраў” Уладзімір Жураўлёў. Яны ўручылі павесткі і пісьмовыя наборы.
Настаяцель храма ў гонар іконы Божай Маці «Взыскание погибших» иерэй Сергій Крышталь падкрэсліў, што мужчына – гэта ў першую чаргу воін. Ён жа даў благаславенне на службу і пажадаў Божай дапамогі навабранцам.
Самадзейныя артысты ГДК падрыхтавалі для юнакоў канцэртную праграму.
Заўтра пачынаецца адпраўка ў войскі. Шчаслівай службы, землякі!