Вайна – часовая, Мір – вечны!
ПРАГРАМА СВЯТКАВАННЯ ДНЯ ПЕРАМОГІ 9 мая
ў г. Лунінцы:
9.00-14.00 – выставы: дзіцячай творчасці, майстроў народнай творчасці; кніжныя – “Бессмяротная Перамога, бессмяротныя яе салдаты”, “Прайшла праз дзяцінства вайна”, “Няхай не будзе вайны ніколі”; фотавыстава – “Люстэрка памяці”; фотазона “Вясна Перамогі”;
9.30-10.00 – радыёгазета;
10.00-11.40 – урачысты мітынг, шэсце калон працоўных калектываў і грамадскіх аб’яднанняў, ускладанне кветак да абеліскаў;
11.30 – работа “палявой кухні” (кінатэатр “Кастрычнік”), спартыўна-масавыя мерапрыемствы (стадыён “Палессе”), забаўляльная праграма для дзяцей, акцыя “Палатно Перамогі” (пл. Леніна), канцэртная праграма калектываў мастацкай самадзейнасці (перакрыжаванне вуліц
50 год Кастрычніка і Савецкая);
13.00-14.00 – канцэртная праграма народнага духавога аркестра (пляцоўка перад цэнтральнай бібліятэкай);
13.00-15.00 – бясплатная дэманстрацыя фільма “Дарога на Берлін” (кінатэатр “Кастрычнік”);
20.00-23.00 – святочная канцэртная праграма;
22.55 – музычная акцыя “Спяём “Дзень Перамогі” разам”;
23.00 – святочны феерверк.
З 8.00 на вуліцах Фрунзе, Савецкая і Піянерская будуць працаваць выязны святочны гандаль і атракцыёны.
З 8.00 да 15.00 і з 20.00 да 23.00 на гэтых вуліцах, а таксама 50 год Кастрычніка будзе перакрыты рух транспартных сродкаў.
в г. Микашевичи
9.30-10.00 – шествие колонн предприятий и учреждений от ДК «Гранит» до пл. В.З. Коржа;
с 10.00 – торжественный митинг и праздничный концерт, посвященный Дню Победы «Был месяц май…»;
11.30-14.00 – конкурсная игровая программа «Счастливое детство под мирным небом» на площадке ДК «Гранит»;
12.00 – конкурс на лучшую военно-патриотическую театрализованную постановку среди подразделений РУПП «Гранит» «Набат войны нам вновь стучит в сердца» в ДК «Гранит»;
21.00-01.00 – праздничная дискотека.
С 10.30 до 16.00 на площадке ДК «Гранит» будет организована выездная торговля.
Перафразаваўшы словы героя вядомага кінафільма, хочацца сказаць і аб вечнай удзячнасці сучаснікаў пакаленню пераможцаў.
Здабыўшы Вялікую Перамогу, удзельнікі вайны вярнуліся да мірнай працы, паказваючы навакольным прыклад адказнасці і сумленнасці. Сёлета сярод ветэранаў лакаматыўнага дэпо засталося толькі дзевяць былых франтавікоў, партызан, працаўнікоў тылу. Кожны – варты асобнага нарыса пра выпрабаванні лёсу. Кожны – з гонарам пераадолеў небяспеку баёў, ліхалецце акупацыі, цяжкае станаўленне міру.У верасні будзе прымаць віншаванні Міхаіл Канапацкі (на здымку).
Яго працоўныя дасягненні адзначаны званнем “Выдатнік Беларускай чыгункі” (дарэчы, днямі аналагічнай узнагароды ўдастоены і сын былога партызана –
машыніст Генадзь Канапацкі), а да 30-годдзя стварэння грамадскіх органаў ветэранаў вайны і працы будучы юбіляр атрымаў Ганаровую грамату раённага савета.
97-гадовы Адам Арашкевіч больш, чым 42 гады ад-працаваў у калектыве, які дагэтуль лічыць родным, і менавіта з калонай дэпо выходзіць на святочныя дэманстрацыі. 90-годдзе адзначылі ўжо Георгій Камандзіс, Мікалай Філонік, Марыя Коўка, Віктар Селядцоў. Сёлета з юбілеем павіншавалі Дзмітрыя Шэйнюка. Пры сустрэчах заўсёды жадаем моцнага здароўя і сілы духу Ганне Жук і Марыі Драніч, каб дасягнулі такіх жа прыгожых юбілеяў і пераўзышлі іх.
Светлая памяць і загінуўшым патрыётам – у час вайны Іван Лімант, Ігнат Жук і яго пляменнік Аляксей Жук, Аляксандр Харытановіч сталі партызанамі і на алтар Айчыны паклалі свае маладыя жыцці. Рыхтуючыся да Вялікадня, на старых могілках своечасова дагледзелі магілы былых работнікаў дэпо… А напярэдадні 9 мая актывісты прафсаюзнай і ветэранскай арганізацый наведалі ўдзельнікаў вайны – былых працаўнікоў. Ветэранам уручылі прадуктовыя наборы, што аказаліся дарэчнымі да святочнага стала. Галоўнае ж – падтрымалі ўпэўненасць сталых людзей: іх цяжкае жыццё ўпрыгожана слаўнымі старонкамі баявой і працоўнай дзейнасці, што заўсёды будуць паважацца грамадствам.