Присяга
Вернуцца сапраўднымі мужчынамі
Пачалася адпраўка юнакоў, прызваных на тэрміновую ваенную службу ў злучэнні і воінскія часці Узброеных Сіл, іншых войск і вайсковых фарміраванняў. У гэты прызыў Лунінеччына накіруе каля 100 чалавек.
Першымі прымераюць армейскае адзенне юнакі, якія будуць служыць у 120-ай зенітна-ракетнай брыгадзе ў Баранавічах. Яны адправіліся ў войска ў сераду і прывыкаюць да новага парадку. Наогул вясенняя адпраўка закончыцца да 31 мая. Цырымонія прыняцця Ваеннай прысягі пройдзе ў чэрвені.
Наперадзе юнакоў чакае школа жыцця, пасля якой многія з іх прыйдуць зусім іншымі людзьмі, памужнеюць, набяруцца вопыту. Галоўнае, каб у любой сітуацыі яны памяталі аб тым, што дома іх любяць і чакаюць іх родныя і блізкія.