Людскія праблемы праз прызму эканомікі
Прямая линия

Людскія праблемы праз прызму эканомікі

огиевичНа пытанні жыхароў раёна адказвае старшыня райвыканкама Baсіль Міхайлавіч АГІЕВІЧ.

  • Іван Карпук, Лунінец. Тэлефаную ад імя жыхароў вуліц Вішнёвая, Пнішча і Касцюшкі. Ці нельга ў нашым мікрараёне адкрыць харчовы магазін?

— Думаю, Іван Андрэевіч, што ў гэтым патрэбы зараз няма. Магазіны трэба адкрываць там, дзе будзе забяспечана іх наведвальнасць, дзе можна разлічваць хоць на невялікую аддачу. А ў вашым мікрараёне параўнаўча нядаўна пачала працаваць гандлёвая кропка на новай аўтазаправачнай станцыі №81 РУП “Беларуснафта-Брэстаблнафтапрадукт», якая і ўзяла на сябе абавязкі забяспечваць прадуктамі першай неабходнасці жыхароў навакольных дамоў.

— Так-то яно так, але ў гэтым магазіне нават звычайнага лунінецкага хлеба няма. Увесь час чамусьці гандлююць мінскім.

— А вось гэта паправім. I ўвогуле, калі паяўляюцца пэўныя прэтэнзіі да асартыментнага пераліку той ці іншай гандлёвай кропкі, то раю, перш-наперш, выказаць іх прадаўцам. Магчыма, выпраўлены яны будуць адразу і не давядзецца чакаць “прамой лініі».

Як стала вядома, пачынаючы з 20 лютага, у магазін, размешчаны на аўтазаправачнай станцыі №81 РУП “Беларуснафта-Брэстаблнафтапрадукт ” штодня завозіцца хлеб вытворчасці філіяла ААТ «Берасцейскі пекар” Лунінецкі хлебозавод”.

— Яшчэ адно пытанне. Ці нельга маршрут гарадскога аўтобуса працягнуць па вуліцы Пнішча?

— Вывучым мэтазгоднасць прыняцця такога рашэння.

Як паведаміў дырэктар аўтапарка №10С.М. Кіндрук, вывучэнне пасажырапатоку на названым адрэзку маршрута №6 гарадскога аўтобуса паказала, што запатрабаванасць пасажырскіх перавозак тут нізкая, тому падоўжваць маршрут эканамічна нявыгадна. Не спрыяе гэтаму і дрэнны стан праезнай часткі.

  • Васіль Курак, Міжлессе. Працую ў КУП “Міжлескае” жывёлаводам. Трымаю на падворку вялікую подсобную гаспадарку, ёсць конь, корова, парсюкі. Ці можна ўзяць у арэнду некалькі гектараў зямлі? У сельвыканкаме сказалі, што свободных участкаў няма. Але такія ёсць у КУП “Міжлескае «.

— Вы самі адказалі на сваё пытанне. З адпаведнай заявай вам трэба звярнуцца ў КУП “Міжлескае”, якое мае ўсе паўнамоцтвы прыняць абгрунтаванае рашэнне па вашаму пытанню.

  • Анатоль Герасімчук, Лунінец. Ці будуць абсталяваны ў горадзе дадатковыя аўтамабільныя стаянкі? Машын многа, прыпаркавацца — праблема.

— У сёлетнюю праграму добраўпарадкавання ўключана абсталяванне аўтамабільных стаянак на вуліцах 8 Сакавіка і Чырвоная каля дамоў №№ 104 і 104а. Ажыццяўленне гэтых планаў, як разумееце, залежыць ад напоўненасці раённага бюджэту, а яшчэ дакладней — ад таго, як будзем працаваць. Будуць грошы — выканаем усё намечанае па добраўпарадкаванню гарадоў і вёсак раёна.

  • Генадзь Сяргеевіч, Лунінец. Яшчэ летась на нашым доме па вуліцы Будаўнікоў, 8а ў непагадзь сорвала два каўпакі на шахтах вентыляцыйных каналаў. Камунальнікі рамонт выканалі, але да канца яго так і не давялі: плітамі вентшахты так і не перакрыты.

Як паведаміў дырэктар КУШВП ЖКГ «Лунінецкая ЖКГ” Г. Г. Шпакоўскі, літаральна праз дзень пасля правядзення “Прамой лініі”16.02.2015 работнікамі камунальнай службы на вентыляцыйных каналах названага дома жалезабетонныя пліты ўстаноўлены.

— Ці будзе сёлета адрамантавана наша вуліца?

— Ямкавы рамонт вуліцы Будаўнікоў плануецца выканаць да 1 мая 2015 года.

  • Ганна Нікалаевіч, Лунінец. Тэлефаную ад імя многіх жыхароў города, якія па выходных выязджаюць на гарадскія могілкі. Ці нельга больш працяглай зрабіць там стоянку гарадскога аўтобуса, каб мы, не спяшаючыся, маглі трапіць на зваротны рэйс?

— У аўтапарку № 10 запэўнілі, што час стаянкі аўтобуса, які рухаецца па маршруце №3 да прыпынку “6-ы кіламетр”, зараз дастатковы. У суботу аўтобус прыбывае туды ў 12.15, адпраўляецца ў зваротны шлях у 12.55. У нядзелю наладжана два рэйсы: прыбыццё ў 12.15 і 13.27, адпраўленне — у 12.35 і 13.45. Калі пасажыры не паспяваюць на першы рэйс, можна спакойна пачакаць другога.

  • Сяргей Біліба. За ліцэем (сёння — гімназія) ёсць цудоўнае месца, дзе любяць адпачываць гараджане. Там, калі ўзімку ёсць снег, можна пакатацца з горкі на лыжах…

— Я І сам вельмі люблю гэтыя мясціны.

 

— З нядаўняга часу аўтааматары-экстрэмалы аблюбавалі яго для катання на магутных модных машынах. Гара ўся зрытая, шкада проста.

 

— Дзякуй за тэлефанаванне, Сяргей Іванавіч. Возьмем пад увагу гэтую праблему. Думаю, зацікавяцца ёй не толькі нашы эколагі, але і праваахоўнікі. Для выпрабавання аўтамашын на вынослівасць можна пашукаць іншыя мясціны, а не псаваць прыгажосць, якую нам падарыла прырода.

  • Іван Ярмоліч, Града. Скажыце, чаму так складана трапіць на прыём да акуліста ў Мікашэвіцкай паліклініцы? Жонка хварэе на глаўкому, і ёй патрэбны лекі, а выпісаць іх — проблема.

— Складана трапіць на прыём па той прычыне, што ўрачоў-афтальмолагаў у нас і насамрэч не хапае. Працуюць толькі два такія спецыялісты. Будзем спадзявацца, што сітуацыя палепшыцца з выхадам на работу яшчэ двух урачоў, якія зараз знаходзяцца ў водпуску па догляду за дзецьмі. Пакуль жа кожны 2-гі і 4-ты панядзелак месяца ў Мікашэвіцкай паліклініцы пацыентаў прымае вузкі спецыяліст з Лунінца. Тыя, хто хварэе на глаўкому, павінны праходзіць медагляд адзін раз у квартал. На прыём можна запісацца загадзя. Для зручнасці такіх хворых лякарствы ўрачом выпісваюцца на 3 месяцы. Пры адсутнасці паказанняў для візіту да доктара зрабіць гэта можна ў медсястры ў кабінеце афтальмолага.

  • Анатоль Клімчук, Велута. Некаторы час карыстаўся невялікім участкам, дзе нарыхтоўваў сена для жывёлы, якую ўтрымліваю на падворку. Але сёлета частку гэтага надзела аддалі лясгасу. Ці нельга ўчастак замацаваць за мной?

— Згодна з дакументамі, участак у Дзятлавіцкім лясніцтве, пра які кажаце, уваходзіць у склад лесакультурнага фонду. Ён праектаваўся пад лесаразвядзенне, але 1 студзеня 2015 года такія “прагаліны” пераведзены ў катэгорыю ворных зямель. У адпаведнасці з Падатковым кодексам Рэспублікі Беларусь (арт. 199), лясгас заплаціў за яго зямельны падатак — 328 тысяч 486 рублёў. Калі вы згодны ўзяць на сябе гэтыя затраты, то звярніцеся з адпаведнай заявай у Дзятлавіцкае лясніцтва, якое і выдасць дазвол на карыстанне названым участкам.

  • Марыя Кіслая, Лунінец. Наш завулак Ламаносава на Залессі вельмі вузкі. Вясной і восенню ён уяўляе сабой відовішча, вартае жалю. На праезнай частцы — гразь, агароджа запырскана брудам…

— Пастараемся падсыпаць завулак, каб было зручней па ім хадзіць.

— Дзякуй! Яшчэ пытанне. Ці нельга маршрут гарадскога аўтобуса №5 падоўжыць да канца вуліцы Лясная?

— Разумею жаданне людзей, каб аўтобус даходзіў да кожнага гарадскога дома, у тым ліку і прыватнага. Але зразумейце і нас: зрабіць гэта фізічна немагчыма. Пры фарміраванні маршрутаў руху гарадскіх аўтобусаў, перш за ўсё, вядома, улічваюцца інтарэсы людзей. Але ж не маем права пакідаць па-за ўвагай эканамічную састаўляючую. Аўтамабілісты правялі вывучэнне пасажырапатоку і запэўніваюць, што тут ён вельмі нізкі. Да таго ж, на Лясной нямамагчымасці абсталяваць пляцоўку для развароту габарытнага транспарту.

  • Аляксандр Васільевіч, Азярніца. Па дарозе на Боркі ёсць мост праз Валчанскі канал. Сёння ён — рэальная небяспека для людзей, бо на ім у некоторых месцах адсутнічаюць парэнчы.

— Мост знаходзіцца на балансе СВК “Азярніца”. Да 20 сакавіка ўсе рамонтныя работы на ім будуць выкананы.

— Яшчэ просьба. Там жа каля маста ёсць некалькі аварыйных дрэў, якія тэрмінова трэба зрэзаць. Звярталіся ў Дварэцкі сельвыканкам, але там не спяшаюцца нам дапамагчы.

— Што значыць, не спяшаюцца дапамагчы? У бліжэйшы час дрэвы, калі яны і сапраўды нясуць рэальную небяспеку, будуць зрэзаны.

 

Запісала Таццяна ВАЙЦЯХОЎСКАЯ

 



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть