Пракуратура — орган, які не толькі карае
Прямая линияПроисшествия

Пракуратура — орган, які не толькі карае

карлюк

На пытанні жыхароў Лунінеччыны адказвае пракурор раёна Аляксандр КАРЛЮК.

Святлана Крывулец, Мікашэвічы. Аляксандр Паўлавіч, скажыце, калі ў нас будзе наведзены парадак з паркоўкай прыватных аўтамабіляў? Ужо неаднойчы ўзнімалі гэтае пытанне, але ў Мікашэвічах па-ранейшаму машыны стаяць на газонах і нават на дзіцячых пляцоўках.

— Ведаем гэтую праблему і тое, што значная частка аўтаўладальнікаў, ігнаруючы ахоўваемыя аўтастаянкі, аддае перавагу свабоднай прасторы ў дварах дамоў. А гэта не толькі праезная частка, але і тратуары, газоны, дзіцячыя пляцоўкі… Транспарт уладальнікі паркуюць, не звяртаючы ўвагі на забараняючыя знакі, і людзі нярэдка вымушаны лавіраваць паміж машынамі, падвяргаючы рызыцы сваё і жыццё дзяцей. Пры гэтым асабліва небяспечныя сітуацыі бываюць раніцай, калі дзеці ідуць у школу, а дарослыя — на работу. Нямала праблем ствараюць такія незаконныя паркоўкі і для спецыяльнага транспарту. Менавіта таму пракуратура раёна разам з супрацоўнікамі аддзялення Дзяржаўтаінспекцыі РАУС нядаўна правяла рэйд па кантролю за захаваннем вадзіцелямі Правілаў дарожнага руху ў частцы выканання патрабаванняў прыпынку і стаянкі. У ходзе мерапрыемства зафіксавана нямала яўных парушэнняў. Усе аўтамабілі, прыпаркаваныя з парушэннямі ПДР, былі сфатаграфаваны, а іх уладальнікі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Такіх вадзіцеляў 12. Работу ў гэтым накірунку будзем працягваць і надалей.

—    Яшчэ пытанне. Скажыце, калі будзе абсталявана светлафорам небяспечнае перакрыжаванне на выездзе з Лунінца па пуцеправоду? Больш таго, не так даўно раніцай, дабіраючыся ў райцэнтр, давялося там прастаяць у самай сапраўднай пробцы…

—    Нягледзячы на тое, што па выніках 9 месяцаў года на тэрыторыі раёна назіраецца зніжэнне прыкладна на 44 працэнты колькасці дарожна-транспартных здарэнняў і загінуўшых у іх людзей, вы абсалютна правільна заўважылі, што перакрыжаванне Кастрычніцкай, Баханова і Усходняй з’яўляецца найбольш аварыйна небяспечным. Менавіта таму сітуацыя разгледжана на пасяджэнні спецыяльнай каардынацыйнай нарады. Было прынята рашэнне абсталяваць названае перакрыжаванне светлафорам. Але вы павінны зразумець, што каштуе гэта немалых грошай. Як толькі ў бюджэце раёна паявяцца свабодныя фінансавыя сродкі, светлафор будзе ўстаноўлены. Так ці інакш, пытанне застаецца на кантролі.

—    Яшчэ, калі дазволіце, Аляксандр Паўлавіч. Скажыце, калі ласка, ці кантралюе пракуратура праблему пазбаўлення бацькоўск/х правоў тых, хто грэбуе выхаваннем сваіх дзяцей, вядзе амаральны лад жыцця?

—    Есць агульнавядомы Дэкрэт №18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем’ях”, згодна з якім каардынатарам патра-баванняў гэтага дакумента з’яўляецца менавіта пракуратура. Усе праблемы, звязаныя з дзетварой, якая трапіла ў сацыяльна небяспечнае становішча, трымаем пад пільным кантролем. Толькі сёлета на ўлік нядобранадзейных трапілі 73 сям’і. Літаральна два тыдні таму з удзелам работнікаў пракуратуры праведзены рэйд па такіх сем’ях. Толькі за адзін дзень сумны спіс нядобранадзейных сем’яў павялічыўся на тры, а дзеці прызнаны трапіўшымі ў сацыяльна небяспечнае становішча. Адно дзіця ўвогуле давялося забраць і змясціць у сацыяльны прытулак. Увогуле, каб пазбавіць бацькоўскіх правоў, трэба звярнуцца з іскам у суд. І цяпер гэтую функцыю ўзяла на сябе пракуратура.

— Ведаю выпадак, калі ў такой гора-маці забралі дзіця, чым проста развязалі ёй рукі. Яна па-ранейшаму нідзе не працуе, злоўжывае спіртным, але рэгулярна наведваецца ў прытулак і там спрабуе паказаць сябе як асоба, якая шкадуе пра тое, што здарылася, і нібыта шчыра раскайваецца. Таго і глядзі, дзіця ей аддадуць, і што тады?

—    Абяцаю, такога не здарыцца. Пракуратура заўсёды вядзе самую строгую праверку бацькоў, у якіх забралі дзяцей. Пазбаўленне бацькоўскіх правоў — крайняя мера, мы заўсёды даем чалавеку магчымасць і час для таго, каб паправіць сітуацыю. Калі ж гэтага не адбываецца, пазбаўляем права звацца татамі і мамамі. Чалавек становіцца абавязанай асобай, заносіцца на спецыяльны ўлік, і далейшая работа вядзецца з ім, зыходзячы менавіта з гэтых абставін. Больш таго, сёння створана спецыяльная мабільная група, якая штотыдня без папярэджвання наведвае такія сем’і. Паверце, абсалютна не складзе цяжкасці ўбачыць, які лад жыцця вядуць бацькі, у якіх забралі дзяцей. І калі толькі ўзнікне малейшае падазрэнне, сыноў і дачок ім не аддадуць. Часта бываем у дзіцячых садах, школах, звяртаючы ўвагу на тое, якімі дзеткі прыходзяць туды. Знешні выгляд малога таксама можа пра многае сказаць. А ўдакладніць некаторыя нюансы, знянацку наведаўшы сям’ю, — справа, як кажуць, тэхнікі. Хаця, справядлівасці дзеля, варта сказаць, што ўсё прадугледзець, вядома ж, немагчыма. Менавіта таму мы будзем удзячны за любыя сігналы пра тое, што дзе-нідзе дзеці трапілі ў бяду па віне гора-бацькоў.

Іна Пятровіч, Лунінец. Чым завяршылася рэзанансная справа па факце двайнога забойства ў Лунінцы ў пачатку года? Прыгавор ужо ўступіў у законную сілу?

—    У верасні судовай калегіяй па крымінальных справах абласнога суда вынесены абвінаваўчы прыгавор па справе жыхара Лунінца, які 24 студзеня 2015 года ўчыніў двайное забойства. Ен прызнаны вінаватым у забойстве і пагрозе забойствам, а таксама прычыненні цяжкіх цялесных пакалечанняў. Назначана пакаранне ў выглядзе 24-ох год пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Суд таксама пастанавіў вышукаць на карысць пацярпелага 200 мільёнаў рублёў кампенсацыі маральнага ўрону. Аднак прыгавор пакуль не ўступіў у законную сілу, бо дзяржаўным абвінаваўцам у сувязі з мяккасцю назначанага пакарання вынесены пратэст. Канчатковага вердыкту пакуль няма.

Леанід Гадун, Лунінец. Ці ёсць статыстыка выяўленых за апошнія гады карупцыйных злачынстваў?

—    Вядома ж. У 2013 годзе супрацоўнікамі аператыўных падраздзяленняў РАУС выяўлена 34 карупцыйныя злачынствы, у 2014 годзе — 2, сёлета — 3. З пачатку года праведзена 7 праверак, вынікам якіх стала 7 прадстаўленняў аб ухіленні выяўленых парушэнняў. Афіцыйна папярэджаны 10 асоб на пасадах. Па патрабаванню пракурора 47 чалавек прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці, 5 — да адміністрацыйнай. Узбуджаны 3 крымінальныя справы. Варта сказаць, што сёлета сканцэнтравалі свае асноўныя намаганні на прафілактыцы і папярэджванні карупцыйных праяў. У многім будзе садзейнічаць гэтаму новы закон “Аб барацьбе з карупцыяй”, які ўступіць у сілу 24 студзеня 2016 года. У дакуменце знайшлі адлюстраванне нормы, якія раней не былі прадугледжаны заканадаўствам. У прыватнасці, закон забараняе назначаць на кіруючыя пасады асоб, якія раней былі звольнены па дыскрэдытуючых абставінах. Людзі, якія раней учынілі цяжкае ці асабліва цяжкае злачынства супраць інтарэсаў службы, не могуць прэтэндаваць на званне дзяржаўнага служачага. Абазначаны ў гэтых выпадках і абмежаванне права на пенсійнае забеспячэнне. Дастаткова аб’ёмны ў Законе блок, прысвечаны дэклараванню даходаў і маёмасці. Уведзены механізм забірання ў асоб на дзяржаўных пасадах маёмасці, кошт якой на 25 працэнтаў перабольшвае даход, атрыманы з законных крыніц за справаздачны перыяд. Яшчэ адно цікавае новаўвядзенне — чалавеку, які садзейнічае выяўленню карупцыі, выплачваецца ўзнагароджванне, што не ўказваецца ў дэкларацыі аб даходах і маёмасці.

US’ Аляксандр Сідаровіч. Ведаю, што сёння дастаткова востра ста/ць праблема

з распаўсюджваннем наркотыкаў. А якая сітуацыя ў нашым раёне?

—    Таксама дастаткова трывожная. Сёлета выяўлена 37 злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкур-сораў і аналагаў. Гэта на 12 працэнтаў менш, чым у мінулым годзе, але ў 2015ым зарэгістравана 17 злачынстваў, звязаных са збытам атруты. Летась такіх было 13 — на 23,5 працэнта менш. Станоўчым можна лічыць той факт, што супрацоўні-кам РАУС удаецца трымаць сітуацыю пад кантролем. Есць плённае ўзаемадзеянне з экспертнымі і следчымі падраздзялен-нямі. Аднак не можа не трывожыць тое, што ў разрад злачынцаў трапляюць не-паўналетнія. Такіх сёлета было 2 выпадкі. Агульнавядомы Дэкрэт №6 “Аб неад-кладных мерах па супрацьдзеянню не-законнаму абароту наркотыкаў” праду-гледжвае вельмі жорсткае пакаранне за наркатычныя злачынствы. У ліпені 2015 года судом вынесены прыгавор у адно-сінах да 23-гадовага і 18-гадовага жыха-роў раёна, якія ў Брэсце набывалі асаб-ліва небяспечныя псіхатропныя рэчывы, перавозілі іх па чыгунцы і прадавалі жы-харам вобласці. Гэтыя маладыя людзі і раней траплялі ў поле зроку праваахоў-нікаў, таму на гэты раз атрымалі дастаткова суровы прысуд — па 11 год пазбаў-лення волі з канфіскацыяй маёмасці. Прыгавор быў абскарджаны, аднак кале-гіяй па крымінальных справах абласнога суда пакінуты без змянення і ўжо ўступіў у законную сілу.

Пётр Танчынскі, Лунінец. Раней на старонках раёнкі даводзілася чытаць пра справы, узбуджаныя за дачу заведама падманных паказанняў. Цікава, ці ёсць такія справы зараз?

—    Такія злачынствы рэдкія, і ўсё-такі іншы раз грамадзяне рызыкуюць на гэта ісці, забываючы, што за заведама падманныя звесткі прадугледжана адказнасць па артыкуле 401 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Нядаўна судом раёна была разгледжана крымінальная справа ў адносінах двух братоў, якія пабілі жыхара Азярніцы, прычыніўшы яму цяжкія цялесныя пакалечанні. У час судовага разбіральніцтва сведкі, імкнучыся дапамагчы сваякам пазбегнуць пакарання, неаднаразова мянялі свае паказанні, а пацярпелы наогул заявіў, што сам няўдала ўпаў і атрымаў пакалечанні, якія прывялі да складанай аперацыі па выдаленню селязёнкі. У выніку супраць чалавека, які нядаўна праходзіў па справе як пацярпелы, і двух сведкаў былі ўзбуджаны крымінальныя справы па частцы 1 артыкула 401 Крымінальнага кодэкса “Заведама падманныя паказанні”. Яны панеслі пакаранні ў выглядзе штрафу, як і адзін з братоў, якому назначана 8 год пазбаўлення волі. Другі — яшчэ чакае прысуду.

Не буду называць свайго прозвішча, але вельмі прашу растлумачыць, ці правамоцныя дзеянні наймальніка, які адмаўляе мне ў прадастаўленні працоўнага водпуску, пазначанага ў графіку?

—    Неправамоцныя. Калі водпуск работніка запланаваны, то, згодна з часткай 1 артыкула 168 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, ён прадастаўляецца ў прадугледжаны графікам тэрмін. Прадастаўленне водпуску ў іншы час дапускаецца па ўзгадненню паміж работнікам і наймальнікам. У супраціўным выпадку работнік управе звярнуцца ў Дэпартамент дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь і яго тэрытарыяльныя падраздзяленні. У аднабаковым парадку наймальнік можа змяніць час працоўнага водпуску толькі ў выпадку спынення работы ў сувязі з аварыяй, стыхійнымі бедствамі, незабяспечанасцю энергарэсурсамі, сыравінай і ў сувязі з іншымі непрадугледжанымі абставінамі.

У нашай гаспадарцы перыядычна парушаюцца тэрміны выплаты заробкаў. Як абараніць свае правы?

—    Згодна з артыкулам 73 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (ПК), выплата заработнай платы праводзіцца рэгулярна ў дні, вызначаныя Калектыўным дагаворам, пагадненнем ці працоўным дагаворам. Для асобных катэгорый работнікаў заканадаўствам могуць быць прадугледжаны іншыя тэрміны выплаты заробкаў. Так, тым, з кім заключаны кантракт, зарплата можа выплачвацца не радзей як 1 раз у месяц. Пры супадзенні тэрмінаў выплаты з выхаднымі днямі ці святамі згодна з артыкуламі 136 і 147 ПК, яна павінна выплачвацца напярэдадні. Пры несвоечасовай выплаце заробкі індэксуюцца ў парадку і на ўмовах, прадугледжаных артыкулам 58 ПК. Гэта вызначана і ў главе 3 Інструкцыі аб парадку і ўмовах індэксацыі грашовых даходаў насельніцтва ў сувязі з інфляцыяй, а таксама пры несвоечасовай выплаце заробкаў, пенсій, стыпендый і дапамог, зацверджанай пастановай Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны ад 5 мая 2009 года. Індэксацыя праводзіцца арганізацыямі незалежна ад формаў уласнасці. У выпадку адмовы грамадзянін управе звярнуцца ў камісію па працоўных спрэчках ці ў суд.

 

 



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть