Общество

Прырода не маўчыць

мусооррЁсць людзі, здольныя пастаяць за яе не толькі словам, але і справай.
Чарговы рэйд, які правялі галоўныя спецыялісты інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Шкут і Мікалай Ванюк, а таксама карэспандэнт “ЛН”, закрануў Мікашэвіцкі рэгіён.
Для ажыццяўлення кантролю над экалагічным становішчам і недапушчэння выкідвання смецця ў забароненыя месцы рэгулярна праводзяцца праверкі, падчас якіх складаюцца пратаколы з вынясеннем пастаноў аб накладанні штрафаў. На жаль, аптымізму яны не надаюць, бо з кожным візітам выяўляюцца ўсё новыя і новыя факты безгаспадарчасці. Так, у раёне гаражных пабудоў можна ўбачыць будаўнічае смецце. Несанкцыянаваная звалка выяўлена за стадыёнам “Граніт”. Уздоўж аўтамабільных дарог пляцоўкі адпачынку і прыпыначных пунктаў прыбіраюцца своечасова – гэта радуе.
І, вядома ж, немагчыма не сказаць аб самай вострай праблеме, якая датычыць забруджвання тых месцаў, дзе хацелася б забыць аб паўсядзённых праблемах, пабыць сам-насам з прыродай. У раёне зоны адпачынку дагэтуль можна ўбачыць газеты, пластыкавыя і шкляныя бутэлькі…
Усе адходы пажадана сартаваць – гэта сусветная тэндэнцыя, ад якой нікуды не дзенешся. Калі кіраўнікі некаторых прадпрыемстваў пра гэта забываюць, даводзіцца нагадаць штрафнымі санкцыямі. Ёсць прадпісанне, згодна з якім у арганізацыях павінны сачыць, каб макулатура, шкло, пластык, метал, тэкстыль не траплялі на палігоны. Выводзіць з абарачэння і закопваць другасную сыравіну – значыць, знішчаць агульнанароднае багацце.
За парушэнне заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб абыходжанні з адходамі вінаваты можа заплаціць штраф у памеры ад 5 да 50 базавых велічынь. Для юрыдычных асоб штрафныя санкцыі павялічваюцца ў 1000 разоў. Але калі прадпрыемства ці арганізацыя добраахвотна пага-джаюцца перасартаваць адходы, прызначаныя для вывазу, мер пакарання яны пазбягаюць.
На зваротным шляху наведалі Сінкевіцкі сельвыканкам, каб пераканацца, ці выкананы кіраўніцтвам рэкамендацыі інспектараў. На жаль, усё засталося без змен.
Па-ранейшаму тут можна ўбачыць несанкцыянаваныя сметнікі, куды нядбайныя жыхары выкідваюць адходы. Такі ж малюнак назіраецца на пад’ездзе ў вёску, уздоўж трасы. Нельга не сказаць і пра тое, што ўласнай прычынай такога становішча з’яўляецца нязручны для жыхароў расклад руху спецыялізаванага транспарту. Смеццявоз прыязджае адзін раз у тыдзень – раніцай у чацвер, калі ўсе ўжо на рабоце. Таму выносяць смецце адзінкі.
Справядлівасці дзеля, варта заўважыць, што, акрамя вадзіцеля, звычайна ёсць чалавек, які забірае пакінутыя каля дамоў пакеты з бытавымі адходамі. Ніякага спецыяльнага дазволу не патрабуецца і для ўстаноўкі індывідуальнага кантэйнера. Некаторыя вынайшлі іншы “бюджэтны варыянт”, прыстасоўваючы пад скрыню для смецця… нерабочы халадзільнік. Такую “камеру часовага захоўвання” смеццевых пакетаў зручней за ўсё пакласці на зямлю, а не паставіць.
Трэба пазбавіцца ад буйнагабарытнага смецця або будаўнічых адходаў? Звяртайцеся ў камунальную службу і заказвайце дадатковы транспарт.
Дарэчы, як аказалася, ва ўсіх жадаючых ёсць магчымасць займацца асобным зборам адходаў. Усё проста: самастойна раскладвайце па розных пакетах паперу, пластык, шкло і адпраўляйце са смеццявозамі. Другасная сыравіна не згубіцца сярод іншага смецця, бо службы ЖКГ самі зацікаўлены ў іх зборы.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть