Общество

Прывітанне, зіма!

зимаБелы пушысты снег… Як радуюцца дзеці, дачакаўшыся яго! Колькі захаплення і фантазіі!
Малышы ў дзіцячым садку №1 г. Лунінца заўсёды з нецярпеннем чакаюць прагулак на свежым паветры. Калі ж выпаў першы снег, гэтае нецярпенне стала неўтаймавальным. Хлопчыкі і дзяўчынкі навыперадкі падыходзілі за дапамогай да выхавальніка Вольгі Казловай. Хутчэй хацелі зляпіць казачных герояў са снегу, ды толькі той не хацеў “брацца” ў камякі. Але рабят гэта ніколечкі не засмуціла. Яны бегалі, абсыпалі адзін аднаго мяккім снегам, быццам атрымлівалі асалоду ад забытага за год лёгкага марозца і белых “пушынак”.
Каля навучальных устаноў завіхаліся школьнікі з лапатамі, прыбіральшчыкі тэрыторый чысцілі тратуары ў горадзе, а дарожнікі пасыпалі вуліцы спецыяльнай сумесю. Больш уважлівымі сталі аўтааматары – прытрымліваюцца хуткасных рэжымаў ці наогул адмаўляюцца ад паездак. А самыя адважныя землякі, нягледзячы на халоднае надвор’е і снежныя намёты, па-ранейшаму перамяшчаюцца на веласіпедах.
Разам са снегам пачалася сапраўдная зіма. Як хочацца, каб сёлета яна была спакойная і лагодная!



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть