Прыйшла вясны пара!
У нядзелю ў Лунінцы адсвяткавалі Масленіцу.
Горад засыпала снегам, але тых, хто вырашыў прыйсці на свята, гэта не спыніла. Лунінчане сабраліся на плошчы Леніна, віншавалі адзін аднаго і да прысмакаў прыцэньваліся.
Усё свята суправаджалася вясёлымі песнямі і жартамі, што гучалі са сцэны. Выступалі самадзейныя артысты з вясковых Дамоў культуры. На памяць пра Масленіцу многія лунінчане засталіся з вырабамі народных майстроў і гурткоўцаў: іх набывалі і выйгравалі. Тут жа можна было паспрабаваць смачныя аладкі з мёдам, варэннем і тварагом, салодкія блінцы і іншыя ласункі, што прапанавалі культработнікі. А ў гандлёвых палатках райспажыўтаварыства і ОРСа лунінчане з задавальненнем спрабавалі шашлыкі, водар якіх “запаланіў” усю плошчу, грэліся духмяным чаем.
Работнікі бібліятэк радавалі малых прыгожымі вырабамі з паветраных шароў і маляўнічымі шаблонамі, ў якім кожны жадаючы мог сфатаграфавацца, супрацоўнікі музея падрыхтавалі экспазіцыю касцюмаў…
Пудзіла Зімы сёлета не палілі – яго напрыканцы свята проста прыбралі з плошчы.
Фота Аляксандра КОЎКІ.