Разам выратуем Багдана
Сям’я Вольгі і Дзмітрыя Пукала з Бярозы сутыкнулася з бядой: у малодшага сына Багдана ўрачы дыягнаставалі рэдкае, але вельмі небяспечнае захворванне – спінальную мышачную атрафію І тыпу.
Матуля да водпуску па догляду за сынам працавала спецыялістам па аказанні рознічных банкаўскіх паслуг. Тата служыць у ПАВЧ №1 Бярозаўскага РАНС. Бацькі яшчэ выхоўваюць старэйшую дачушку Кацярыну.
– Захворванне носіць прагрэсіруючы характар, – расказвае Вольга Іванаўна. – Слабасць пачынаецца з ног і ўсяго цела, а далей можа закрануць і мышцы, якія адказваюць за глытанне і дыханне. Без лячэння такія дзеткі, як правіла, не дажываюць і да двух год…
Цяпер жыццё маленькага Багдана залежыць ад выратавальнага ўкола. Ёсць некалькі прэпаратаў, накшталт, “Залгенсма”, “Спінраза”, “Эўрысдзі”. Аднак яны каштуюць сотні ітысяч долараў. І ў бацькоў застаецца вельмі мала часу, каб сабраць грошы на лякарства, выратаваць свайго сыночка, даўшы яму шанц на паўнацэннае і шчаслівае жыццё.
Дапамагчы выратаваць хлопчыка можаце і вы.
Рэквізіты:
МТС +37533-995-53-05 – папоўніць баланс;
плацёжныя карты ААТ “АСБ “Беларусбанк” (4255 1901 3207 6822 да 11/25 – беларускія рублі, 4255 1901 7163 2162 да 01/25 – долары ЗША);
дабрачынныя рахункі адкрыты на імя Пукала Вольгі Іванаўны ў ААТ “АСБ “Беларусбанк “ у цэнтры банкаўскіх паслуг 106 (г. Бяроза, вул. Сяргея Кірава, 4), УНП 100325912, МФА AKBBBY2X, транзітны рахунак BY42 AKBB 3819 3821 0002 9000 0000:
беларускія рублі – BY26 AKBB 3134 0000 0153 6007 0000;
долары ЗША – BY98 AKBB 3134 1000 0081 0007 0000;
– еўра – BY47 AKBB 3134 2000 0071 3007 0000;
– расійскія рублі – BY94 AKBB 3134 3000 0070 0007 0000.