Рэспіратар, жгут, аптэчка…
Общество

Рэспіратар, жгут, аптэчка…

У Сасновым бары ў Лунінцы прайшлі спаборніцтвы сандружын.

Удзельнікаў вітаў намеснік старшыні райвыканкама Руслан Хоміч. Пасля жараб’ёўкі каманды, а іх на гэты раз было 7, накіраваліся на этапы. На першым правяраліся аснашчанасць санітарнай дружыны неабходнай маёмасцю і ўменне карыстацца ёй. Увага надавалася камплектацыі сумак, у якіх павінны знаходзіцца рэспіратар, жгут, індывідуальная аптэчка, набор бінтоў, вата, хусцінкі… Тут жа неабходна было прадэманстраваць хуткасць у надзяванні процівагаза на сябе і на “пацярпелага”. За памылкі налічваліся штрафныя ачкі.

На наступных этапах адпрацоў-валі навыкі ў ачагах камбінаванага, хімічнага паражэння, інфекцыйнага захворвання. Важным лічыўся іспыт па тэарэтычных ведах.

Судзейская камісія, у якую ўваходзілі медыкі, супрацоўнікі РАНС, аддзела па грамадзянскай абароне райвыканкама, строга падыходзіла да праверкі ведаў на ўсіх этапах. Акрамя гэтага, санітарныя дружыны спаборнічалі ў конкурсах нагляднай агітацыі і мастацкай самадзейнасці.

Лепшы вынік сярод прамысловых прадпрыемстваў паказала каманда РУВП “Граніт”, а сярод аграпрамысловага комплексу – ПСУП “Рэдзігерава-Агра”. Другое месца занялі ААТ “Палессеэлектрамаш” і СВК “Новае Палессе”. На трэцяй прыступцы размясціліся ААТ “Лунінецкі малочны завод”, станцыя Лунінец і хлебазавод.

Спецыяльнымі падарункамі ад раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа ўзнагароджаны: лепшая сандружынніца – камандзір ААТ “Лунінецкі малочны завод” Іна Шостыр. За творчы падыход у конкурсах мастацкай самадзейнасці, насценгазет і тэарэтычным выпрабаванні адзначаны каманды РУВП “Граніт” і ААТ “Лунінецкі малочны завод”.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть