Общество
«Школа перадавога вопыту»
Так можна назваць навукова-даследчы аддзел меліярацыі гідрамеліярацыйных сістэм Палескай станцыі, дзе працуе Уладзімір ХЛУД.
Аграном па спецыяльнасці, ён уладкаваўся сюды 12 год таму. Разам з калегамі займаецца вывучэннем заканамернасцяў фарміравання воднага рэжыму дробназалежных тарфянікаў, распрацоўкай прыёмаў упраўлення водна-паветраным рэжымым і інш. Апошнім часам Уладзімір Уладзіміравіч адказвае за вырошчванне кукурузы на зерне і шматгадовых траў на ўчастку глыбокай запашкі. Апантаны сваёй справай, можа бясконца расказваць пра «зялёных гадаванцаў». Сапраўды, навука падуладна толькі захопленым ёй людзям.