Школьный дневник
55 раз сустракае сваіх вучняў лунінецкая СШ №3
Урачыстая лінейка, прысвечаная Дню ведаў, традыцыйна прайшла пазітыўна і чулліва. Тэматычныя вершы і песні парадавалі ўсіх прысутных. Асаблівая ўвага была прыкавана да першакласнікаў і будучых выпускнікоў, якія адразу задалі настрой на гэтым мерапрыемстве. Харэаграфічнае шэсце адзінаццацікласнікаў з сімвалічнымі сцягамі застанецца ў памяці надоўга.
Наперадзе – цікавае школьнае жыццё.
Аксана Івашкевіч, кіраўнік аб’яднання па інтарэсах “Аматары роднай мовы” СШ №3 г. Лунінца.