Інтэллектуальныя гульні
У мінулыя выхадныя на базе лунінецкай СШ №2 г. Лунінца прайшлі чэмпіянаты раёна па шашках і шахматах.
У спаборніцтвах па шашках сярод мужчын пераможцам стаў Уладзімір КОЛБІК:
– У раённых турнірах па шашках прымаю ўдзел 15-ы год. А вось чэмпіёнам стаў упершыню. Гэта прыемна, тым больш, што абышоў такіх моцных сапернікаў, як Мікалай Кузьміч і Сцяпан Грэбень.
Другое месца заняў Мікалай Кузьміч, а трэцяе – Валянцін Воранаў.
Сярод жанчын лепшы вынік паказала Тамара Нагорная. У камандным заліку першае месца ў «Ветэрана», другое – Лунінецкай дыстанцыі пуці, трэцяе – СШ №2 г. Лунінца.
У нядзелю за тытул пераможцаў змагаліся шахматысты. Пачаўшы з паражэння, але выйграўшы астатнія сустрэчы, перамог Вадзім Жылко. У заключнай партыі яму прайграў Мікалай Гаўрылюк, які стаў сярэбраным прызёрам. У барацьбе за трэцяе месца адбыўся дадатковы бліцтурнір, у якім Валянцін Воранаў апярэдзіў Мікалая Кузьміча, Уладзіміра Колбіка і Аляксандра Грабяжова. У камандным заліку перамаглі прадстаўнікі дыстанцыі пуці. Услед за імі размясціліся СШ №2 г. Лунінца і клуб «Ферзь» (ГДК).
Пераможцы ўзнагаро-джаны прызамі РФСК «Здароўе» і дыпломамі раённага аб’яднання прафсаюзаў.