«Кожны вучань – асоба»
Так лічыць настаўніца СШ №4 г. Лунінца Галіна Бут-ГУСАІМ, а юнакі і дзяўчаты імкнуцца трымаць высокую планку, зададзеную ёй.
Сёлетнія яе выхаванцы, выпускнікі Яраслаў АНТАНОВІЧ (злева) і Уладзіслаў ЛІМАНАЎ – удзельнікі разнастайных конкурсаў і канферэнцый. У сераду атрымалі заслужаныя ўзнагароды на раённым “Парадзе зорак”, у тым ліку і ад “Лунінецкіх навін”.
«Зорны россып»
таленавітых юнакоў і дзяўчат, а таксама настаўнікаў, якія іх рыхтавалі, сабраў 18-ты “Парад зорак”, які ў сераду прайшоў на Лунінеччыне.
Словы віншаванняў у адрас разумнікаў і разумніц гучалі з вуснаў намесніка старшыні райвыканкама Анатоля Захаркевіча і старшыні раённага Савета дэпутатаў Віктара Рафаловіча, начальніка раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму Наталлі Цяльпук і галоўнага рэдактара газеты “Лунінецкія навіны” Таццяны Вайцяхоўскай. Бліскучымі віншавальнымі нумарамі радавалі гледачоў выхаванцы творчых калектываў устаноў адукацыі.
Мерапрыемства стала знакавым для тых, хто сабраўся ў зале, бо ўяўляла сабой вынік напружанай работы, што вялася на працягу навучальнага года ўсімі школьнымі калектывамі. Прыемна, што Лунінеччына ўтрымала лідарства па колькасці атрыманых дыпломаў сярод сельскіх раёнаў вобласці. Традыцыйна ўручылі граматы, дыпломы і прэміі лепшым, падзякавалі настаўнікам і бацькам. А стыпендыятамі раённага фонду па падтрымцы адоранай моладзі ў наступным навучальным годзе будуць Андрэй Некрашэвіч і Аляксей Філіновіч з СШ №2 г. Лунінца, а таксама Антон Кірыевіч з гімназіі імя У. Нядзведскага.
Пераможцы і прызёры
міжнародных і рэспубліканскіх алімпіяд:
Кірыл Гулін, Андрэй Некрашэвіч і Аляксей Філіновіч (СШ №2 г. Лунінца), Аляксандр Рай, Арцём Лабко і Антон Кірыевіч з мікашэвіцкай гімназіі імя У. Нядзведскага, Уладзіслаў Андрайчук (гімназія райцэнтра);
абласных алімпіяд:
Анастасія Дзедзіна, Дар’я Плугіна, Аляксандр Насовіч, Аліна Насовіч, Дар’я Таболіч (мікашэвіцкая гімназія імя У. Нядзведскага), Марына Паўловіч (Вулькаў-ская 2 СШ), Андрэй Ванюк (Дварэцкая яслі-сад-СШ), Вікторыя Чарнавокая, Дзяніс Дамашэвіч, Анастасія Карпец, Аляксандра Ярмольчык (СШ №2 г. Лунінца), Дар’я Марко (Бастынская СШ), Мікалай Паўловіч (СШ №1 г. Лунінца), Кацярына Касцючэнка, Аліна Крагель, Дзмітрый Кавалевіч, Ганна Белавус, Дар’я Лышчык, Дзмітрый Назаранка (лунінецкая гімназія), Карына Паўловіч і Валянціна Курак (Міжлеская СШ), Анастасія Рудзько (Сінкевіцкая СШ);
рэспубліканскіх і абласных навукова-практычных канферэнцый і конкурсаў:
Яўген Пруднікаў, Марына Лазіцкая, Ангеліна Зосіч, Глеб Семяненка, Павел Цюшкевіч, Анастасія Касач (СШ №2 г. Лунінца), Ягор Самусевіч, Аляксей Байда (СШ №2 г. Мікашэвічы), Паліна Давыдкова, Анастасія Касцюк, Дар’я Стральчэня, Глеб Лявоцкі, Лізавета Літвіновіч, Аляксандр Аляксюк, Юлія Ярмоліч, Таццяна Горбат (мікашэвіцкая гімназія імя У. Нядзведскага), Яраслаў Антановіч, калектыў вучняў 6 “А” класа, Уладзіслаў Кліманаў, Яна Карпуковіч (СШ №4 г. Лу-нінца), Ян Канапацкі (Дзятлавіцкая СШ), Артур Шыгаўдзінаў (Палеская СШ), Яніна Антановіч (Багданаўская СШ), Вікторыя Калянковіч, Дзіяна Ільючык (Лунінская СШ), Антон Ленінец (Кажан-Гарадоцкая СШ), Дзіяна Мальцава, Кацярына Лазько, Кацярына Мелюх, каманда вучняў (Вулькаўская 1 яслі-сад-СШ), Дзмітрый Канапацкі (СШ №3 г. Лунінца);
рэспубліканскіх і абласных спартыўных і творчых спаборніцтваў, турніраў і конкурсаў:
Марыя Кацуба, Іван Рафаловіч, узорны вакальны ансамбль “Залатое птушаня”, узорны клуб сучаснага бальнага танца “Мірыданс”, Яўгенія Бугакава, Марыя Сыцэвіч, Вікторыя Токарава, Карына Грабовіч, Дар’я Рыхцер, Кацярына Коваль, Максім Грамадскі, Тофіг Алекбераў, Аляксандр Калянковіч, Марк Кіндрук (ЦДТ г. Лунінца), узорны фальклорны ансамбль “Сунічка” (Вулькаўская 1 яслі-сад-СШ), Уладзіслаў Шабан, Дар’я Гелец, Дзіяна Велясюк (лунінецкая гімназія), Дар’я Клачко, Арына Яфімава, Данііл Ускоў (Палеская СШ), Раман Сацкевіч, Валерыя Наварыч, Ганна Косміч (Лунінская СШ), Марыя Адамец (Любанская яслі-сад-СШ), Міхаіл Вішнявецкі, Ігнат Сайко (СШ №4 г. Лунінца), Ганна Касач, Кацярына Жукоўская (СШ №1 г. Лунінца), Дзмітрый Гаргун (СШ №3 г. Лунінца), Надзея Мехціева, Яўген Апанасовіч, Данііл Антановіч, Аляксандр Кацуба, Уладзіслаў Цяльпук, Ула-дзіслаў Кнырэвіч, Яўген Дырман, Міхаіл Свярдлоў, Мікіта Трафімук, Уладзіслаў Богдан, Арцём Андрыеўскі (СШ №2 г. Лунінца), Дзяніс Грышко (ДЮСШ па плаванню “Дэльфін”).