«Люди, где зародилися и ускормлены суть… к тому месту великую ласку имеють»
Словы Францыска Скарыны ўвасабляюць любоў да малой радзімы, якую дэманстравалі ўдзельнікі VI гісторыка-філалагічных чытанняў памяці Мікалая Анцукевіча ў гімназіі г. Лунінца.
Добрымі сябрамі навуковага таварыства вучняў “Зямляне” стаў калектыў Ель-скай гімназіі Гомельскай вобласці. Сёлета, на 125-годдзе гісторыка і філолага, на чытанні ўпершыню запрасілі дэлегацыю Мікашэвіцкай гімназіі імя У. Нядзведскага. У відэазвароце да ўдзельнікаў звярнуліся вучні Вільнюскай беларускай гімназіі, якую пэўны час узначальваў лунінецкі настаўнік.
Першы дзень – філалагічны, быў прысвечаны 500-гадоваму юбілею кнігадрукавання. Цікавыя выданні стварылі кніжную выставу. “Храните Слово” – так паэтычна заклікала Ксенія Андрайчук (6 “А”). І хаця “пакаленне next” больш ахвотна выкарыстоўвае “электронны рэсурс”, многія празаічныя выступленні грунтаваліся на кнігах.
Аляксандр Верас (10 “А”, Лунінец) расказаў пра жыццё мітрапаліта Маскоўскага Філарэта – духоўнага настаўніка Аляксандра Пушкіна. Факты са сферы мас-медыя ў ХІХ стагоддзі прывяла Аліна Семянюк (7 “А”, Лунінец), разгледзеўшы “Епархіяльныя царкоўныя ведамасці” як агульнанацыянальны помнік культуры. Кранальную назву – “Востраў міласэрнасці. Шляхі любві” – мела праца Яны Яцухна (10-ы, Ельск) аб цудадзейнай Юравіцкай іконе Божай Маці. “Чаму мы не размаўляем на беларускай мове?” – пытанне стала заклікам у эмацыянальнай Таццяны Лявонавай (8-ы, Ельск). Аб сыне лінгвіста – доктары сацыяльных навук Алегу Мікалаевічу Анцукевічу – расказаў Арцём Сыцэвіч (9 “А”, Лунінец). З жыццёвым і творчым шляхам Уладзіслава Ня-дзведскага пазнаёмілі Марына Хвісцік і Дар’я Макаед (11-ы, Мікашэвічы). У 1947 годзе будучы паэт бачыў Якуба Коласа на сустрэчы з выбаршчыкамі. Ушанаванню архіепіскапам Пінскім і Лунінецкім Сцяфанам памяці аб народным песняры прысвяціла выступленне “Уладыка і Пясняр” Вераніка Макаловіч (10 “А”, Лунінец).
Другі дзень чытанняў – гісторыка-краязнаўчы – быў прысвечаны агульнай для краін СНД даце: “1917-2017: вынікі стагоддзя”. Юныя даследчыкі пацвярджалі шчырае жаданне міру. Праект “Трыста год разам, ці Старонкі яўрэйскай гісторыі Лунінца” прадставілі Юлія Канапацкая, Кірыл Касцючэнка, Дар’я Міранюк, Ганна Сарока, Таццяна Прыбаровіч, Аляксандра Туркевіч (8-ыя класы, Лунінец). Лёсы мясцовых “остарбайтэраў” прасачыла Кацярына Скіба (11 “Б”, Лунінец). Дакументальныя сведчанні “дзяцей вайны” сабраў Максім Дубейка (11-ы, Мікашэвічы). Гісторыяй устаноў адукацыі нашага горада зацікавілася Юлія Канапацкая (8 “А”, Лунінец). Аб працы ў школе на Залессі настаўнікам матэматыкі будучага славутага авіяканструктара Паўла Сухога нагадалі вучні 6-га класа. Малавядомыя старонкі гісторыі свайго краю даследаваў Мікіта Іваноў (10-ы, Ельск). Праект “Хто ёсць хто?” прадставіў пісьменніка Мікалая Калінковіча, першых музыкантаў Аляксея і Аляксандра Матэусаў, мастакоў братоў Георгія і Міхаіла Ішчанкаў, марафонца Мікалая Адамчыка, спявачку царкоўнага хору Ксенію Бесан, паэтку Вольгу Аляшкевіч. Пра вядомых лунінчан расказалі Вольга Заляшчук, Ірына Грушэўская, Святлана Калесніковіч, Насця Шчагрыковіч, Кацярына Рудовіч (10 “Б”, Лунінец).
Дарослыя “нагружаюць” дзяцей інфармацыяй, а дзеці проста прагнуць гуляць. Гульні былі і асаблівыя – інтэлектуальныя, і рухомыя – спартыўныя. Лунінецкія гімназісты дэманстравалі ўдзельнікам мастацкія здольнасці. Пасля вечара дружбы госці з Ельска шкадавалі толькі аб тым, як мала два дні на наведванне Лунінца. Многія мараць прыняць удзел у профільным летніку, што традыцыйна арганізоўваецца ў нашай гімназіі ў чэрвені…
На ўрачыстым закрыцці чытанняў дырэктар Аляксандр Грушэўскі падзякаваў удзельнікам і ўручыў дакладчыкам дыпломы памяці Мікалая Анцукевіча. Імянныя прызы ўручылі настаяцель храма іконы Божай Маці “Взыскание погибших” іерэй Сергій Крышталь, старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз афіцэраў” Уладзімір Жураўлёў, ветэран вайны ў Афганістане Яфім Кірзнер. На памяць кожнай установе адукацыі застанецца падборка літаратуры, якую перадала дырэктар раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Алена Кішкевіч. Дзякуючы гімна-зістам, пашыраецца кола прыхіль-нікаў вядомага лінгвіста, які сваёй працай увекавечыў наш горад…
Ксения АНДРЕЙЧУК, 6 “А” класс гимназии г. Лунинца.
Храните слово
Он шел путем тернистым и нелегким,
Чтоб Слово Божье донести до нас,
Чтобы искру передать от Силы Божьей
В особенно тяжелый для народа час.
Лампаду водворив на обозренье,
Светильник показав из темноты,
Скорины Библия – на все века творенье,
Закон любви, терпенья, доброты.
И Слово рассыпалось по крупицам,
И падала на землю благодать,
И плевела эпох, истории страницы
Не в силах были Слово побеждать.
Оно живет в тебе, во мне и в каждом,
То Слово Божие, что предок передал,
И в мире мрачном, хаосном и чуждом
Неси, как истину: “Я Слово – не предал!”.
Стремись воздать за этот дар делами,
Живи, как в Библии Иисус Христос велел,
Потомкам передай заветное веками:
“Храните Слово, то – славян удел”.