Версия для слабовидящих
RU
BY
Лунинец online

Прэмія за выдатную вучобу

Прэмія за выдатную вучобу

молочныйТакі від матэрыяльнага стымулявання школьнікаў, якія атрымліваюць добрыя адзнакі, не першы год прымяняецца на ААТ “Лунінецкі малочны завод”, а таксама яго філіялах — “Лобчанскае”і “Фірменны гандаль”.

У панядзелак выдатнікі і іх бацькі сабраліся ў актавай зале прадпрыемства. Ва ўрачыстай абстаноўцы дырэктар Сяргей Карпец уручыў Ганаровыя граматы і грашовыя прэміі, павіншаваў з надыходзячым навучальным годам. Намеснік кіраўніка па ідэалагічнай рабоце Ларыса Карпец пагутарыла з хлопчыкамі і дзяўчынкамі, даведалася аб тым, як яны праводзілі канікулы. А пасля ўсе дружна адправіліся ў сталовую прадпрыемства на арганізаваны салодкі стол, перад гэтым зрабіўшы агульны фотаздымак.

← Предыдущая новость