Школьный дневник
Юнацтва залаты пачын
Плённым выдаўся гэты год для выпускнікоў Лунінеччыны – 24 медалі.
Сёння юнакі і дзяўчаты атрымаюць дакументы аб заканчэнні сярэдняй адукацыі і заслужаныя ўзнагароды. У іх гонар будуць ладзіць выпускны баль.
Сярод лепшых – лунінецкія гімназісты Мікалай БОГДАН, Аляксандра МШАР, Алеся ЛУКАШЭВІЧ, Ганна КОЎШЫК, Ангеліна ТАРЧЫЛА і Ганна СЯМЕЙКА (злева направа).
Наперадзе тэсціраванне і ўступная кампанія. Няхай усё атрымаецца ў вас, выпускнікі!