Общество
ШЛЯХ АД ЮНАКА ДА МУЖЧЫНЫ
Ён пачынаецца ад ваенкамата ў родным горадзе, стройнай калонай ідзе пад гукі аркестру па знаёмых і такіх родных вуліцах, і працягваецца ў воінскіх часцях Беларусі…
Падчас Дня прызыўніка, які прайшоў у сераду ў ГДК, павіншавалі з такім важным этапам у жыцці, далі парады, а таксама ўручылі павесткі аб прызыве на тэрміновую службу раённы ваенны камісар Уладзімір Жук, начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Анатоль Захаркевіч, старшыні раённых арганізацый ГА «Беларускі саюз афіцэраў” – Аляксандр Распопаў і «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афга-ністане” – Аляксандр Жуланаў, настаяцель царквы іерэй Сергій Крышталь, в.а. першага сакратара райкама БРСМ Сяргей Молчан. У якасці музычных падарункаў прагучалі песні ў выкананні самадзейных артыстаў.
Рады Узброеных Сіл і іншых воінскіх фарміраванняў Рэспублікі Беларусь папоўняць 130 лунінчан.
Фота Жанны МЕЛЯШКЕВІЧ.