Общество
СЛОВА – таксама СПРАВА
15 верасня – Дзень бібліятэк
Красамоўны плакат перад адміністрацыйным будынкам дыстанцыі пуці прыцягваў увагу чыгуначнікаў, лунінчан і гасцей горада.
Цяпер на гэтым стэн-дзе адлюстравана паведамленне аб выбарах, што, зразумела, больш актуальна ў святле палітычных падзей у Беларусі. Але думку Прэзідэнта, занатаваную на маляўніча аформленым плакаце, можна назваць вечнай і пажадаць яе ўсведамлення ўсімі грамадзянамі раёна і краіны.
СЯМЕЙНАЕ ТРЫА
Бібліятэкар Азярніцкай сельскай бібліятэкі Наталля БЯРОЗКА ў Год кнігі імкнецца прыцягнуць больш наведвальнікаў.
Чарговая гадзіна цікавага чытання называлася «Цуда-кніга”. Удзел у сустрэчы прынялі пераважна дзяўчынкі, якія ахвотна адказвалі на пытанні віктарыны па тэме казак. А лунінчане на свяце, прысвечаным Дню беларускага пісьменства, захапляліся вакальнымі здольнасцямі Наталлі Мікалаеўны, яе сына Сяргея і дачкі Людмілы.
Шчыруем на зямлі – З ЗАСТУПНІЦТВАМ НЕБА
Духоўнай асветніцай Беларусі па праву лічым Ефрасінню Полацкую.
На ўрачыстасцях, якія арганізоўвае цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, вобраз святой увасабляе бібліятэкар Людміла Данілкіна. Заўсёдную цікавасць юных чытачоў выклікаюць кнігі выдавецтва Беларускага Экзархата, якія шырока прадстаўлены на выставах.
Фота Таццяны ВАСІЛЬЕВАЙ.