Общество
Спёка “наваражыла”
Шквалісты вецер з ліўнем абрынуўся на Лунінец і шэраг населеных пунктаў раёна вечарам у суботу.
У райцэнтры павалена шмат дрэў. Ліўнёвая каналізацыя на вуліцы Чырвоная не спраўлялася з патокам вады – цэнтральная вуліца нагадвала мора. Аператыўна выязджалі на выклікі супрацоўнікі МНС і электрасетак. У дамах жыхароў Азярніцы, Галага Бору, Добрай Волі, Кажан-Гарадка і іншых населеных пунктаў адноўлена электразабеспячэнне – заменены апоры, правады і трансфарматар.
У нядзелю і панядзелак бура зноў нагадала пра сябе. Праўда, з менш прыкметнымі наступствамі.