Общество

СТАРТАВЫ ЎЗРОСТ


Шмат прыемных успамінаў звязана ў людзей з 16-годдзем. Юнацкая пара ўдала падкрэслівала тыя часы: амаль дарослы, амаль самастойны, амаль гатовы да сур’ёзнага жыцця…
 
Здаецца, для поўнага шчасця не хапала той урачыстасці, якая панавала ў актавай зале Цэнтра дзіцячай творчасці падчас уручэння галоўнага дакумента грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Пашпарты атрымалі школьнікі з Лунінца, Вялікіх Чучавіч, Дубаўкі, Міжлесся, Луніна і іншых навучальных устаноў раёна. Добрымі словамі іх віталі старшыня раённага Савета дэпутатаў Віталь Адзішчаў, былая ўдзельніца камсамольскага руху, прадстаўніца раённай арганізацыі «Беларускі саюз жанчын” Галіна Мар’іна, першы сакратар райкама БРСМ Святлана Максімчык, а таксама вучаніца лунінецкай СШ №4 Ірына Адамовіч. 
Не менш яркімі былі выступленні «зорак” ЦДТ. Са сцэны гучалі патрыятычныя песні ў выкананні Крысціны Дмітрыенка, Вікторыі Даніловіч, Іны Хацяноўскай і Крысціны Збралевіч. Акрамя музычных, добрымі падарункамі для моладзі сталі буклеты, кнігі і сувеніры ад аддзела па справах моладзі райвыканкама і раённай арганізацыі ГА «Белая Русь”.  
ХХХ
Падобнае мерапрыемства прайшло і ў Мікашэвічах.  
Аляксандр МАЦКЕВІЧ. Фота аўтара.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть