Общество
Страхавыя ўзносы да 1 сакавіка
Лунінецкі раённы аддзел Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва нагадвае індывідуальным прадпрымальнікам, натарыусам, адвакатам аб самастойнай уплаце абавязковых страховых узносаў з дня пастаноўкі іх на ўлік у якасці плацельшчыкаў у органах Фонду.
Сума ўзносаў, якая належыць да ўплаты ў бюджэт Фонду, вылічваецца з вызначанага імі даходу за мінулы год. Пры гэтым яна не павінна быць меншай за суму мінімальнай заработнай платы, устаноўленай і праіндэксаванай у адпаведнасці з заканадаўствам за ўказаны перыд.
Уплата абавязковых страхавых узносаў ажыццяўляецца штогод не пазней як 1 сакавіка.