Такое простае шчасце
Общество

Такое простае шчасце

Тэлевизар

Шчаслівымі ўладальнікамі супер-прыза ад “Луінецкіх навін” сталі жыхары в. Мокрава Клім і Ніна ФУРСЕВІЧЫ. Прыемная навіна напаткала іх напярэдадні выхадных. Лагічнае завяршэнне справы ў доўгую скрыню адкладваць не сталі і ў панядзелак, 16 студзеня, прыехалі ў рэдакцыю за падарункам – тэлевізарам.

Нягледзячы на тое, што ў мнагадзетнай сям’і (а выгадавалі Клім Кліменцьевіч і Ніна Міхайлаўна чацвёра дзяцей) тры дачкі і сын ужо дарослыя, выйгрыш аказаўся вельмі дарэчы.

— Буду лічыць, што гэта мне падарунак ад “Лунінецкіх навін” да дня нараджэння, якое буду адзначаць 31 студзеня, — шчасліва ўсміхаецца гаспадыня.

— Ведаеце, некаторы час мы выпісвалі іншую газету, але потым упэўнена перайшлі на раёнку, бо толькі тут можна знайсці дакладную і вельмі багатую інфармацыю пра тое, што адбываецца на Лунінеччыне,  — уключаецца ў размову Клім Кліменцьевіч. – У душы я ўсё-такі маю азарт, бо у свой час удзельнічаў у беларускіх латарэях, але з шанцаваннем усё не складвалася. А тут першы раз – і адразу выйгрыш! Прыемна.

Сям’я Фурсевічаў – самая звычайная, якіх шмат на Палессі. Гаспадар працуе на КУП “КубГраніт”, гаспадыня – на станцыі Сітніца. Разам ужо 32 гады. Шчаслівыя, што дзве дачкі і сын асталяваліся побач — у аграгарадку Сінкевічы. Маюць свае сем’і і ўжо падарылі бабулі з дзядулем шасцёра ўнукаў.

Ёсць у дынастыі Фурсевічаў прадавец, бухгалтар, электрык і нават інжынер-будаўнік – менавіта такую спецыяльнасць асвойвае ў Брэсцкім тэхнічным універсітэце малодшая дачка. Усе яны задаволены ўсведамленнем таго, што патрэбныя малой радзіме.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть