“Твае першыя фінансы”
Общество

“Твае першыя фінансы”

финансы“Белаграпрамбанк” вырашыў пазнаёміць школьнікаў з асновамі фінансавай адукаванасці. Галоўнай падставай для гэтага стаў выпуск брашуры «Твае першыя фiнансы» з дзіцячымі казкамі на адпаведную тэму.
У першай дэкадзе
верасня вучні 5-ых класаў сельскіх школ краіны, некаторых гарадскіх (у сталіцы і абласных цэнтрах) не толькі сустрэнуцца з вядомым казачным персанажам Агрыкам – сімвалам Белаграпрамбанка, але і атрымаюць падарункавыя пакеты (брашура «Твае першыя фiнансы», каляндар, расклад заняткаў з сімволікай банка).
На Лунінеччыне самай вялікай па колькасці насельнікаў з’яўляецца вёска Дзятлавічы. Менавіта туды з першым візітам накіравалася начальнік аддзела рознічнага бізнесу Надзея Максімовіч. З дапамогай слайдаў На-дзея Барысаўна расказала 5-класнікам, а іх сабралася 31, пра тое, што павінен ведаць кожны чалавек. Дзеці даведаліся пра банк, паслугі, якія ён аказвае, як карыстацца платёжнай карткай, для чаго інснуюць банкаматы, інфакіёскі і пра многае іншае. На заканчэнні хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі ўдзел у віктарыне, называючы новыя тэрміны, з якімі пазнаёміліся на ўроку фінансавай адукаванасці. За актыўнасць яны былі ўзнагароджаны блакнотамі.
У бліжэйшы час работнікі банка плануюць наведаць Лунінскую, Палескую, Вулькаўскую 1 СШ. У астатніх вясковых навучальных установах падарункі ўручаць дырэктары школ.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть