Общество
У пераможцы з “кветкай жаданняў”
Па традыцыі ў горадзе, дзе плануецца правядзенне абласнога фестывалю-кірмаш “Дажынкі”, азеляніцелі Брэстчыны збіраюцца на конкурс прафесійнага майстэрства.
На гэты раз ён прайшоў у горадзе над Пінай пад назвай “Кветкі Палесся “Пінск-2014”. Звяно азеляніцеляў Лунінецкай ЖКГ кожны год здзіўляе журы фантазіяй, эстэтычнасцю і прафесіяналізмам. На гэты раз дзяўчаты парадавалі кампазіцыяй “Кветка жаданняў”. Лунінчанкі Надзея ГЕРМАНОВІЧ, Святлана МАЛЬЦАВА, Галіна СМЯТАНІНА, Алена КАНАПАЦКАЯ і Варвара ВЕРАС (на здымку злева направа) сталі пераможцамі і ўдастоены дыплома першай ступені.