Общество

У ветэрана – свята

дабрынецПавел Акімавіч Дабрынец – чалавек на Лунінеччыне вядомы. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, нягледзячы на дастаткова сталы ўзрост, застаецца прыхільнікам актыўнай грамадзянскай пазіцыі і здаровага ладу жыцця. З’яўляючыся намеснікам старшыні раённага савета ветэранаў, ён ахвотна сустракаецца з моладдзю, дзеліцца ўспамінамі пра ваеннае ліхалецце, нялёгкае пасляваеннае сталенне і працу ў органах правапарадку.
Сёлетні год асабліва адметны для П.А. Дабрынца. Менавіта ў 2014-ым яму было прысвоена высокае званне “Ганаровы грамадзянін Лунінецкага раёна”. А днямі родныя і сябры віншавалі Паўла Акімавіча з 90-годдзем. Прывітальны адрас і падарункі ўручылі юбіляру старшыня раённага выканаўчага камітэта В.М. Агіевіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў В.А. Рафаловіч, намеснік старшыні райвыканкама А.М. Захаркевіч і галоўны рэдактар “Лунінецкіх навін”, старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” Т.П. Вайцяхоўская.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть