Віншаванне з Нараджэннем Хрыстовым! (Лунінецкі раён)
ПАВАЖАНЫЯ СВЯШЧЭННАСЛУЖЫЦЕЛІ І ВЕРНІКІ БЕЛАРУСКАЙ ПРАВАСЛАЎНАЙ ЦАРКВЫ І ІНШЫХ ХРЫСЦІЯНСКІХ ЦЭРКВАЎ ЛУНІНЕЧЧЫНЫ! ДАРАГІЯ ЗЕМЛЯКІ!
Ад усёй душы віншуем вас з Нараджэннем Хрыстовым!
У гэтыя святочныя дні хрысціяне з поўным глыбокай пашаны трапятаннем успамінаюць далёкія часы, калі на небасхіле запалілася Калядная зорка.
Гэта дата збліжае ўсіх нас, раскрывае сэрцы насустрач дабру і міласэрнасці. Дапамагае яшчэ лепш усвядоміць вечнае значэнне самых галоўных жыццёвых каштоўнасцей – моцнай, дружнай сям’і, надзейнага дамашняга ачага, міру і згоды на роднай зямлі. Напаўняе душу жаданнем дапамагаць людзям, дзяліцца з імі цяплом і любоўю.
Паклапаціцца аб блізкім, парадаваць дзіця падарункам, працягнуць руку дапамогі таму, хто мае патрэбу, можа кожны з нас. Давайце пастараемся не ўпусціць магчымасці суцешыць і дараваць адзін аднаму. Няхай жыватворнае святло гэтых урачыстых дзён пастаянна сагравае вашы сем’і, няхай калядны настрой не пакідае вас на працягу ўсяго года, натхняючы на добрыя справы і плённыя пачынанні.
Жадаем моцнага здароўя, даўгалецця, дабрабыту, шчасця і ўвасаблення ў жыццё светлых ідэалаў хрысціянства!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.