Віншаванні з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
ОбществоАктуальноОфициально

Віншаванні з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Паважаныя жыхары горада і раёна!
Прыміце шчырыя ВІНШАВАННІ з 30-годдзем Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!

 Тры дзесяцігоддзі таму ў нашай краіне адбыліся дзве гістарычныя падзеі – быў прыняты Асноўны закон і пакладзены пачатак інстытута прэзідэнцтва. Чалавек, яго правы, свабоды і гарантыі іх рэалізацыі былі абвешчаны найвышэйшай каштоўнасцю грамадства і дзяржавы. Гарантам гэтых прыярытэтаў стаў Прэзідэнт. З гэтага дня Беларусь атрымала надзейны прававы фундамент, непарушны каркас, які замацаваў базавыя каштоўнасці захавання грамадзянскага міру, згоды і адзінства, абароны гістарычнай памяці народа і ўсведамлення адказнасці перад будучымі пакаленнямі.

 Абапіраючыся на палажэнні і прынцыпы Канстытуцыі, наша краіна дынамічна развіваецца – змяняюцца гарады і вёскі, павышаецца дабрабыт людзей, расце яе аўтарытэт на міжнароднай арэне. Беларусы маюць магчымасць жыць, працаваць, гадаваць дзяцей у спакойнай абстаноўцы.

 Наш агульны абавязак – ведаць і дакладна выконваць канстытуцыйныя нормы нашай дзяржавы, беражліва ставіцца да сваіх правоў і ведаць свае абавязкі, каб кожны жыхар Лунінеччыны, як грамадзянін Рэспублікі Беларусь, заўсёды адчуваў надзейную абарону Закона.

 Паважаныя землякі! Сардэчна віншуем вас з Днём Канстытуцыі! Няхай гэты дзень будзе для кожнага з вас днём вернасці сваёй краіне і павагі да яе права. Моцнага вам здароўя, міру, дабрабыту, шчасця і поспехаў!

 Раённы выканаўчы камітэт.
 Раённы Савет дэпутатаў.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть