Общество
Юбілейны выпуск
У пяты раз у сценах політэхнічнага каледжа прайшло ўрачыстае ўручэнне дыпломаў па спецыяльнасці “Камерцыйная дзейнасць” узроўню сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
Па словах дырэктара Андрэя Баўкуновіча, маладымі спецыялістамі сталі 20 навучэнцаў, палова з якіх атрымалі 6-ты разрад па прафесіі “Прадавец”. Акрамя таго, удастоены грамат: за добрую вучобу – Вікторыя Яраховіч, Валерыя Папова і Алёна Валюк, за актыўны ўдзел у прафсаюзным жыцці каледжа – Карына Макейчык, Алёна Коваль, Карына Ткачук і Карына Ранчынская.