Общество

За спакой у сем’ях

МВДНа тэрыторыі раёна прайшлі спецыяльныя мерапрыемствы “Быт” па недапушчэнню правапарушэнняў у сферы сямейна-бытавых адносін.

Асаблівая ўвага супрацоўнікаў органаў унутраных спраў канцэнтра-валася на прафілактыцы цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў супраць жыцця і здароўя грамадзян. Адным з негатыўных фактараў, які ўплывае на сямейны спакой, з’яўляецца п’янства. У сувязі з гэтым правяраліся асобы, што знаходзяцца на ўліку ў РАУС, сем’і, дзе бацькі злоўжываюць спіртным і не надаюць належнай увагі выхаванню дзяцей. Пры неабходнасці вырашаліся пытанні накіравання залежных ад “зялёнага змія” асоб у наркалагічныя дыспансеры, ЛПП, пазбаўлення бацькоўскіх правоў або абмежавання ў дзеяздольнасці.

За парушэнні ў сферы сямейна-бытавых адносін часта рэгіструецца наўмыснае прычыненне лёгкіх па-калечанняў (артыкул 153 Крымінальнага кодэкса Рэс-публікі Беларусь), за што прадугледжаны штраф або выпраўленчыя работы тэрмінам да аднаго года, або арышт — да трох месяцаў. За катаванне (артыкул 154) максімальна можна пазбавіцца волі да 5 год, за пагрозу забойствам, прычынення цяжкіх цялесных пакалечанняў або знішчэння маёмасці (артыкул 186) пагражае арышт да 6 месяцаў.

Калі вам вядомы факты ўчынення злачынстваў, незаконнага вырабу, продажу самагону і іншай алкагольнай прадукцыі, тэлефануйце ў РАУС: 102, 2-32-34.

 

МікалаЙ ЛІХТАР,
намеснік начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС.

 



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть