Версия для слабовидящих
RU
BY
Лунинец online

За веснавой плоткай

За веснавой плоткай

лыбаЛоўля гэтага віду рыбы заўсёды дастаўляе нямала прыемных хвілін. Для паспяховай рыбалкі яе шукаюць як на мелкаводдзях, так і на глыбіні звыш як 3 метры. Складаемыя ўдачы – умелае прыкормліванне аблюбаваных месцаў, тонкая і збалансаваная аснастка, запамінанне рэльефу ракі і яго змяненняў.
Нярэдка плотка займае самыя глыбокія ўчасткі вадаёма. Сюды яе прыцягвае як спрыяльны тэмпературны рэжым, так і невялікае цячэнне, якое вымывае донны корм.
Важным атрыбутам рыбалова з’яўляюцца кармушкі, якімі прыкормліваюць месца лоўлі. Састаў просты – молатыя сухары і семачкі сланечніка, кукуруза і нават сухое малако. У якасці араматызатара многія з поспехам прымяняюць ванілін. Галоўнае – правільна зрабіць замешванне інгрэдыентаў. Прынада не павінна ляжаць на дне, а працаваць, прыцягваючы тым самым рыбу. Лепш за ўсё гэтае “смакоцце” сфарміраваць у невялікія шарыкі. Як толькі паклёўкі пачаліся, тэмп прыкормлівання можна павялічваць ці наадварот – памяншаць.
Калі клёў слабы, але рэгулярны, некаторы час можна наогул адмовіцца ад прыкормак. Лепш праэксперыменціраваць з прынадай на кручку. Матыль, апарыш, вадкае цеста, параная пярлоўка, макароны-“зорачкі” – вось выбар меню для плоткі. Традыцыйна матыля выкарыстоў-ваюць тыя рыбаловы, якія аблюбавалі месцы ў вярхоўях водасховішчаў. Тут на глыбіні ў 1,5 метра можна выкарыстоўваць раслінныя прынады.
Зусім іншая лоўля пачынаецца з заканчэннем каляндарнай зімы. Быццам прадчуваючы веснавое цяпло, рыба пачынае актыўна рухацца і выходзіць карміцца на ўзвышшы сярод глыбінь. Менавіта на такіх “горках” з травяністым дном і разгортваюцца асноўныя падзеі. Клёў буйной плоткі лепш назіраецца ў пахмурнае, крыху ветранае, надвор’е з невялікім дожджыкам як на досвітку, так і з надыходам вячэрняга змроку.

 

ЦІКАВА ВЕДАЦЬ
Для кожнага віду рыбы ёсць свой класічны спосаб прыгатавання, заснаваны на традыцыях і вопыце. Для гэтага трэба выкарыстоўваць тры галоўныя правілы: пачысціць, падкісліць, пасаліць. Лепш чысціць ад хваста да галавы, падкісляць сухім віном, лімонам ці воцатам. Пасля варта пакласці ў сухі посуд і некаторы час патрымаць у халадзільніку. Рыба стане больш сакавітай і прыемнай па паху.
Буйную рачную і азёрную рыбу (акрамя шчупака) лепш запякаць цэлай. Яе можна пакінуць з луской, паколькі яна замяняе фольгу. Трэба толькі выкінуць унутранасці і прамыць.
Солячы рыбу для вэнджання, не дапускайце выдзялення соку, бо яна стане сухой.
У час прыгатавання той ці іншай стравы, ведайце: рыба вельмі любіць кроп, лімон, цыбулю, чорны перац, воцат, расол агуркоў.
Што найбольш смачна на свежым паветры каля полымя вогнішча з падвешаным над ім кацялком, у якім булькае толькі што вылаўленая з ракі рыба? Вядома ж,
ЮШКА З АКУНЁЎ.
Для яе спатрэбіцца 1 кг рыбы, бульба, лаўровы ліст, гарошынкі чорнага перцу, морква, цыбуля, сельдэрэй, соль.
Рыбу пачысціць, выдаліць жабры і плаўнікі, зняць луску. Заліць вадой, пакласці прыправы, цэлыя моркву і цыбулю. Давесці да кіпення. Бульбу нарэзаць кубікамі. Варыць 20 хвілін, пасаліць па смаку. Падаваць з зяленівам.

← Предыдущая новость Следующая новость →