Законы розныя, важныя
Завяршыла работу IV сесія Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. У яе ходзе было разгледжана больш як 60 законапраектаў. Больш падрабязна пра некаторыя з іх расказвае член Савета Рэспублікі Таццяна УДАВЕНКА:
– Толькі на апошнім пася-джэнні было разгледжана 17 важных дакументаў, ратыфікаваны шматлікія міжнародныя пагадненні. Унесены змяненні і дапаўненні ў Грамадзянскі кодэкс Рэспублікі Беларусь, законы “Аб натуральных манаполіях”, “Аб цэна-ўтварэнні”, а таксама ў некаторыя законы, якія датычаць пенсійнага забеспячэння, бяспекі дарожнага руху, дзейнасці Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь. Акрамя гэтага, на пасяджэнні зацвердзілі справаздачу аб выкананні бездэфіцытнага рэспубліканскага бюджэту і бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва за 2013 год.
– На якія з законаў хацелі б найперш звярнуць увагу жыхароў?
– У законе “Аб пенсійным забеспячэнні” прадугледжана павелічэнне з 5 да 10 год мінімальнага стажу работы з уплатай абавязковых страхавых узносаў у дзяржаўны пазабюджэтны фонд сацыяльнай абароны насельніц-тва для назначэння працоўных пенсій па ўзросту. Ідзе карэкціроўка законаў “Аб пенсійным забеспячэнні ваеннаслужачых, асоб начальніцкага і радавога саставу органаў унутраных спраў, Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, органаў і падраздзяленняў МНС і фінансавых расследаванняў”, а таксама закона “Аб абавязковых страхавых узносах у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь”. Удакладнены вызначэнні некаторых катэгорый плацельшчыкаў гэтых узносаў, а таксама замацавана палажэнне аб тым, што фі-зічныя асобы, якія самастойна ўплачваюць абавязковыя сацыяльныя ўзносы, павінны плаціць іх з даходу, які не можа быць меншым за памер мінімальнай заработнай платы, устаноўленай і праіндэксаванай у адпаведнасці з заканадаўствам.
Праект Закона “Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь “Аб электрасувязі” дазваляе стварыць прававую аснову для забеспячэння цэласнасці і ўстойлівасці работы сетак электрасувязі, урэгулявання пытанняў па пропуску трафіка, а таксама ўдасканальвае дзяржаўнае рэгуляванне ў галіне радыёчастотнага спектра.
Карыстаючыся выпадкам нагадаю, што параўнаўча нядаўна ў Мінску з удзелам парламентарыяў прайшоў першы Форум рэгіёнаў дзвюх краін на тэму “ Эфектыўнае развіццё аграпрамысловых комплексаў Беларусі і Расіі – важнейшая ўмова харчовай бяспекі”. Мерапрыемства садзейнічала пашырэнню прамых кантактаў паміж дзелавымі коламі краін, што асабліва актуальна ва ўмовах стварэння Еўразійскага эканамічнага саюза.
– Непасрэдна ўдзелам у рабоце сесій і разнастайных форумаў работа сенатара не абмяжоўваецца?
– Даводзіцца актыўна працаваць у пастаяннай камісіі па заканадаўству і дзяржаўнаму будаўніцтву. Тут разгледжана і адобрана 5 дастаткова важных законапраектаў. У прыватнасці, праекты Закона “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях дзейнасці органаў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь”, якім удакладняюцца паўнамоцтвы КДК, яго тэрытарыяльных органаў і органаў фінансавых расследаванняў, а таксама правы работнікаў названых структур. Змяненнямі і дапаўненнямі ў Грамадзянскі кодэкс РБ удасканальваюцца нормы, якія рэгламентуюць парадак ліквідацыі суб’ектаў гаспадарання, абараняюць інтарэсы крэдытораў і вызначаюць працэдуру правядзення таргоў.
Праектам Закона “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях удасканалення грама-дзянскай судавытворчасці” вызначаны асаблівасці разгляду скаргаў грамадзян і вынясенне папярэ-джання аб магчымасці накіравання ў лячэбна-працоўны прафілакторый ці іншых мер пакарання. Адначасова рэгулюецца работа па заявах аб адмене працоўнага арбітражу, удакладняюцца правы і абавязкі бакоў у выканаўчай вытворчасці, пашыраюцца паўнамоцтвы судовых выканаўцаў і іншае.
Адпаведным законапраектам зменены і некаторыя нюансы судавытворчасці. У прыватнасці, прадугледжана адказнасць бакоў за злоўжыванне сваімі працэсуальнымі правамі. Цяпер удзельнічаць у судовым пасяджэнні можна бу-дзе пры дапамозе відэаканферэнцыі, а некаторыя дакументы – прадстаўляць у электронным вы-глядзе. Вызначаны правы і абавязкі бакоў пры правядзенні працэдуры прымірэння, пашыраны пералік мер пры рабоце з выканаўчымі дакументамі і іншае.
– У многіх на слыху законапраект “Аб амністыі ў сувязі з 70-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Якія катэгорыі асуджаных трапляюць пад дзеянне закона?
– Пад дзеянне амністыі трапляюць непаўналетнія; цяжарныя жанчыны; жанчыны і адзінокія мужчыны, якія маюць дзяцей ва ўзросце да 18 год; мужчыны старэй за 60 і жанчыны старэй за 55 год; інваліды 1 і 2 груп; хворыя на актыўную форму туберкулёза; ВІЧ-інфіцыраваныя і анкалагічныя хворыя; асобы, якія ўчынілі злачынства, што не нясе вялікай грамадскай небяспекі і многія іншыя катэгорыі грамадзян.
– Чым яшчэ адзначана работа сенатара за апошні час?
– Самымі рознымі рабочымі мерапрыемствамі. Так, у камісіі адбыўся “круглы стол” на тэму “Аб практыцы прымянення закона Рэспублікі Беларусь “Аб адвакатуры і адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь”. Удзел у ім бралі практыкуючыя адвакаты, якія падкрэслілі прыкметныя станоўчыя моманты закона. Разам з рэдакцыяй “Лунінецкіх навін” правялі “круглы стол”, у ходзе якога абмеркавалі правапрымяняльную практыку ў раёне па ўзмацненню мер адказнасці за кіраванне транспартам у стане алкагольнага ап’янення.
– Таццяна Дзмітрыеўна, але ж для простых людзей адна з галоўных місій іх прадстаўнікоў ва ўрадзе – работа з насельніцтвам, дапамога ў вырашэнні набалелых пытанняў.
– Менавіта для гэтага праводзяцца прыёмы ў райвыканкаме, а таксама выязныя – у сельвыканкамах. З пачатку года іх было 9. Людзі звяртаюцца з самымі рознымі праблемамі. Ёсць такія, што не патрабуюць доўгатэрміновага разбіральніцтва і тады адказ ці тлумачэнні даю адразу. Але нямала выпадкаў, калі трэба накіроўваць запыты ў самыя розныя службы і інстанцыі. Іншы раз не лішняй бывае настойлівасць і прынцыповасць, каб дабіцца не фармальных адпісак, а канкрэтных дзеянняў. Так, удалося вырашыць шэраг праблем у Багданаўцы. Можа, некаму яны пададуцца дробязнымі, але менавіта з дробязей складаецца наша жыццё. З пачатку года ўмацавана матэрыяльна-тэхнічная база кабінета працоўнага навучання Багданаўскай школы. З дапамогай работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі ўдалося адрэгуляваць вываз смецця ў гэтым населеным пункце, а на вуліцы Палявая – устанавіць новы кантэйнер. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны (таксама з Багданаўкі) звярнуўся са скаргай на работу праваднога радыёвяшчання, няспраўнасць ухілілі. У Лунінцы кіраўніцтва АСБ “Беларусбанк” па нашай прапанове пайшло насустрач жыхарам і адкрыла на Прывакзальнай плошчы банкаўскі філіял, які працуе і ў выхадныя дні. На кантролі знахо-дзіцца зварот жыхаркі Острава аб прызнанні яе ўдзельніцай партызанскага руху. Як разумееце, справа гэта дастаткова далікатная, трэба сабраць нямала пацвярджаючых дакументаў. І калі гэта ўдасца зрабіць, то пытанне будзе вырашана станоўча. Заўсёды ахвотна ўдзельнічаю ў пасяджэннях райвыканкама, прэзідыума раённага Савета дэпутатаў, рабоце сесій, днях Савета і іншых мерапрыемствах, якія дапамагаюць быць у курсе таго, чым жыве Лунінеччына. Але найпершыя памагатыя ў гэтай справе – людзі, для якіх заўсёды адкрыты дзверы майго кабінета.
Гутарыла Таццяна ВАЙЦЯХОЎСКАЯ.