«Зімовая казка з «ЛН»
Общество

«Зімовая казка з «ЛН»

Так называлася рэкламная гульня, арганізаваная рэдакцыяй “Лунінецкіх навін” у час падпісной кампаніі-2018. Яна пачалася яшчэ ў лістападзе мінулага года, калі практычна кожны дзень на наш паштовы адрас прыходзілі купоны ўдзельнікаў.

У сераду, 10 студзеня, адбыўся доўгачаканы розыгрыш. За правільнасцю правядзення сачыла камісія ў складзе адказнага сакратара Аляксандра Коўкі (з яго атрымаўся сімпатычны Дзед Мароз), карэспандэнта Наталлі Арашкевіч (цудоўная Снягурка), загадчыка аддзела рэкламы і маркетынгу Валянціны Дзеніс, галоўнага бухгалтара Лідзіі Гарошка і галоўнага спецыяліста раённага Савета дэпутатаў Ірыны Жук. Пад жартоўныя фразы “Чарую-чарую, прызы чую!” Наталля Сяргееўна выцягвала купоны пераможцаў. Мы шчыра радаваліся за землякоў, якім на гэты раз усміхнулася фартуна. І заклікаем астатніх не сумаваць, бо ў нас наперадзе – шмат цікавых задумак, планаў і ідэй. Паверце, яны вас не расчаруюць. Галоўнае – і надалей заставацца разам!

Рэкламная гульня пад назвай “Зімовая казка з “ЛН” (пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі №3142 ад 13.11.2017 г., выдадзена Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь) праводзіцца на тэрыторыі г. Лунінца і Лунінецкага раёна ў тэрмін з 23 лістапада 2017 года па 31 студзеня 2018 года ўключна.

Арганізатар рэкламнай гульні – установа “Рэдакцыя газеты “Лунінецкія навіны” (месца знаходжання: 225644, Брэсцкая вобласць, г. Лунінец, пл. Леніна, 12, УНП 200106660) атрымаў 703 карткі ўдзельніка-падпісчыка “Лунінецкіх навін”. З-за неадпаведнасці Правілам правядзення рэкламнай гульні “Зімовая казка з “ЛН” выключана 6 картак.

У рэкламнай гульні ўдзельнічала 697 чалавек.

Па выніках розыгрышу прызоў пераможцамі сталі наступныя ўдзельнікі:

Пакрывала 1,5х2,0 – БІЛІБА Міхаіл Міхайлавіч (Вічын), КЛІМЧУК Надзея Данілаўна (Лунінец), ШЫШ Аляксандр Рыгоравіч (Лунінец), РАКОВІЧ Галіна Віктараўна (Лунінец), ЯСЕНЯ Людміла Аляксееўна (Велута), ЯРАХОВІЧ Міхаіл Мікалаевіч (Кажан-Гарадок), ГРЫЦКЕВІЧ Уладзімір Максімавіч (Цна), КАПІТОНАВА Людміла Уладзіміраўна (Лунінец), ГОПТА Марыя Антонаўна (Станцыя Дзятлавічы), МІРАНОВІЧ Таццяна Міхайлаўна (Ракітна), СВІБОВІЧ Галіна Іванаўна (Красная Воля), ЯНКЕВІЧ Алена Іванаўна (Лунінец), МУРАВЕЙКА Вольга Адамаўна (Вялікія Чучавічы), ЯКАВЕЦ Аляксандр Міхайлавіч (Лобча), ЯКОЎЧЫК Іван Пятровіч (Палескі).

Фільтр-збанок для ачысткі вады “Бар’ер Стайл” – АЛЬЦЫВАНОВІЧ Галіна Васільеўна (Лунінец).

Набор сродкаў для мыцця SYNERGETIC: сродак для мыцця бя-лізны (1 л), кандыцыянер для бялізны (1 л), плямавывадзіцель (1 л) – РАГАЛЕВІЧ Надзея Іванаўна (Лахва).

Пластыкавы кантэйнер Oursson СР1103S/RD – НАСКОВІЧ Святлана Андрэеўна (Дубаўка).

Падаўжальнік з зазямленнем DERENDER E430 – ШКУТ Іван Паўлавіч (Сінкевічы).

Протвін Termisil  2,3 л PBSP230A – КАЗУН Наталля Пятроўна (Дварэц).

Тэрмас 1 л Peterhof РН-12409-10 – МІХАЛЬЧУК Святлана Міхайлаўна (Станцыя Дзятлавічы).

Прэс-фільтр 0,35 л Peterhof РН-12528 – ВІДНІКЕВІЧ Мікалай Міхайлавіч (Язвінкі).

Падаўжальнік з зазямленнем DERENDER S450 – ПАШКЕВІЧ Леанід Фёдаравіч (Дрэбск).

Партатыўная аўдыё-сістэма teXet TR-3002 – ХІЛЮК Сафія Аляксандраўна (Дубаўка).

Аўтаматычны асвяжальнік паветра AIR WICK Freshmatic Мяккасць шоўку і лілеі – ГРУШЭЎСКАЯ Яўгенія Рыгораўна (Дзятлавічы).

Набор ёмістасцей для замарозкі прамавугольны 3 шт. (0,75 л) РТ2008 – ПАШКЕВІЧ Марыя Міхайлаўна (Ракітна).

Тэлефон GSM teXet ТМ-128 – ГАРДЗЮК Марына Леанідаўна (Велута).

Прызавы фонд рэкламнай гульні “Зімовая казка з “ЛН” разыграны поўнасцю.

Даведкі, якія датычацца рэкламнай гульні “Зімовая казка з “ЛН”, можна атрымаць

па тэлефоне 8-(01647)-2-34-31.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть