Зорны след
У кожнага чалавека ёсць свой асаблівы дар. Аднак, для таго, каб яго развіваць, неабходна многа працаваць над сабой. Гэта ўдаецца вучням: Мікашэвіцкай гімназіі імя У. Нядзведскага — Даніілу ШКУРСКАМУ і СШ №1 горада гранітаздабытчыкаў — Яне КАСЦЮКЕВІЧ. Іх заслугі сёлета адзначаны на раённым “Парадзе зорак”.
«Парад зорак-2015” адкрыў старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Агіевіч. “Вельмі складана ўзысці на вяршыню, але не менш складана — на ёй утрымацца. Нашы дзеці з гонарам выканалі гэтую няпростую задачу”, — сказаў, звяртаючыся да прысутных, Васіль Міхайлавіч. У пацвярджэнне гэтых слоў былі прыведзены лічбы, якія пераконвалі, што Лунінеччына ўтрымлівае лідарскія пазіцыі па колькасці ўзнагарод, атрыманых на розных этапах рэспубліканскіх прадметных алімпіяд. Сярод дыпломаў — 26 абласных, 4 — рэспубліканскія і 1 — міжнародны. “Час сёння няпросты, але шчыра жадаю, каб на лунінецкім небасхіле ўсё часцей загараліся светлыя зорачкі вучнёўскіх перамог”, — пасля гэтых слоў В.М. Агіевіч уручыў узнагароды і прэміі пераможцам рэспубліканскіх і міжнародных алімпіяд і конкурсаў. На сцэну ўзняліся вучань Лунінецкай гімназіі Ілья Карпец (Дыплом II ступені на рэспубліканскім конкурсе біёлага-экалагічных работ, залаты медаль на міжнароднай алімпіядзе навуковых праектаў у Джакарце, настаўніца Ірына Дасько); вучні СШ №2 г. Лунінца (усіх падрыхтаваў настаўнік Іван Трэгубаў) Кірыл Гулін (Дыплом I ступені на раённай, Дыплом II ступені на абласным і заключным этапах рэспубліканскай алімпіяды па інфарматыцы, кандыдат у каманду Беларусі на міжнародную алімпіяду па інфарматыцы), Максім Мелехавец (Дыплом I ступені на раённай алімпіядзе па матэматыцы,
Дыплом II ступені — на раённай і абласной і Дыплом III ступені на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па інфарматыцы), Андрэй Некрашэвіч (Дыпломы III ступені на раённай — па матэматыцы і II ступені — на абласной алімпіядзе па інфарматыцы, Дыплом III ступені на заключным этапе алімпіяды па інфарматыцы); вучань Мікашэвіцкай гімназіі імя У. Нядзведскага Данііл Шкурскі (Дыплом I ступені на раённай і абласной алімпіядзе па матэматыцы, II ступені — па фізіцы, Дыплом III ступені на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па матэматыцы, настаўніца Раіса Сінькевіч); вучаніца мікашэвіцкай СШ №1 Яна Касцюкевіч (Дыпломы I ступені на раённай і абласной канферэнцыях “З навукай у будучыню”, настаўніца Наталля Ясеня).
Цёплыя словы адрасаваў настаўнікам і бацькам Кірыл Гулін. З асаблівай удзячнасцю звярнуўся да члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Таццяны Удавенка, якая фінансава падтрымала паездку таленавітых лунінецкіх дзяцей у зімовую школу інфарматыкі ў Маскву.
Ад імя бацькоў на ўрачыстасці выступіў Сяргей Карпец. Павіншаваўшы дзяцей з высокімі дасягненнямі, ён заклікаў не спыняцца на дасягнутым і абавязкова памятаць бацькоў і настаўнікаў, якія вялі іх на шляху да вышыняў.
Гонарам і надзеяй, годным іміджам нашай Лунінеччыны назваў таленавітых юных землякоў начальнік раённага аддзела адукацыі Іван Раковіч. Iван Міхайлавіч падкрэсліў, што сёлета Дыпломамі і грашовымі прэміямі адзначаны 205 вучняў і іх настаўнікаў. На гэтыя мэты з раённага бюджэту выдаткавана больш як і0о мільёнаў рублёў. Кіраўнік адукацыйнай сферы ўручыў узнагароды пераможцам абласных алімпіяд: вучням Лунінецкай гімназіі — Аляксандру Мікулічу, Вользе Жук, Надзеі Содзька, Паўлу Балюку, Дзіяне Арабей, Уладзіславу Кісялю, Ірыне Емельяновіч, Ангеліне Скрыль, Уладзіславу Дубінічу, Аліне Жуланавай, Анастасіі Чусанавай; Мікашэвіцкай гімназіі імя У. Нядзведскага — Марыне Яцушкевіч, Даніл Гарбарчук, Уладзіславу Хілінскаму, Андрэю Ярашэвічу, Аляксандру Бяспалаву, Алёне Верамейчык; Мікалаю Паўлові-чу — з СШ №1 г. Лунінца; Адаму Нікалаевічу — з Краснавольскай яслі-сад-сярэдняй школы; Марыі Юнгавай — з СШ №1 г. Мікашэвічы; Вользе Мацкевіч — з Дзятлавіцкай СШ і Ірыне Курак — з СШ №3 г. Лунінца.
Лепшымі прадстаўнікамі зямлі лунінецкай, неардынарнымі асобамі назваў таленавітых вучняў старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Рафаловіч. Кіраўнік прадстаўнічай улады ўшанаваў пераможцаў рэспубліканскіх і абласных навукова-практычных канферэнцый і конкурсаў. Узнагароды атрымалі лунінецкія гімназісты Дар’я Шэстак, Аксана Астапчык, Мікалай Богдан, Арцём Жыгар, Віталь Кацуба, Аліна Семянюк, Цімур Скамейка, Анжаліка Пахолак; мікашэвіцкія — Анастасія Касцюк і Станіслаў Войткус; вучні: СШ №2 г. Лунінца Ангеліна Зосіч; Лунінскай СШ — Валерыя Наварыч, Дар’я Васюшка, Анастасія Багданец і Крысціна Корчык; Палескай СШ — Максім Ходат; Дубаўскай — Мікіта Кавальчук; Дварэцкай яслі-сад-сярэдняй школы — Наталля Калянковіч; СШ №4 г. Лунінца — Яўген Яраховіч, Уладзіслаў Кліманаў і Святлана Жыгар; СШ аг. Вулька 1 — Дзіяна Мальцава; Бастынскай СШ — Алена Вайтовіч, Павел Брадніцкі, Дар’я Марко і Алена Канапацкая, а таксама калектывы вучняў Бродніцкай і СШ №4 г. Лунінца.
Самая вялікая група ўзнагароджваемых была ў намесніка старшыні райвыканкама Анатоля Захаркевіча. Звяртаючыся да юных талентаў, Анатоль Міхайлавіч падкрэсліў, што шлях да перамогі невыпадковы. За ім стаіць нястомная не толькі вучнёўская, але і настаўніцкая праца. З поўным правам дасягненні вучняў можна назваць поспехам раёна. Дыпломы і прэміі ўручыў А.М. Захаркевіч калектывам узорнага клуба бальнага танца “Мірыданс” і духавога аркестра ЦДТ, а таксама выхаванцам Цэнтра дзіцячай творчасці Вераніцы Ляпко, Святаславу Чыжыку, Ганне Дырда, Дзмітрыю Рудовічу, Анастасіі Трохінай, Мікіце Раковічу, Івану Рафаловічу, Соф’і Шалыгінай, Вячаславу Капуза, Вікторыі Чарнавокай, Даніле Канапацкаму, Кацярыне Давыдоўскай, Арцёму Карпцу, Ігару Жуку, Карыне Чарнавокай, Веры Сігавай, Дзіяне Крывулец, Ксеніі Жырчук, Алене Энзель, Юліі Івашкевіч, а таксама калектывам эстраднай студыі Залатое птушаня і аб’яднання па інтарэсах Мастацкае пляценне; лунінецкім гімназістам Аляксандру Верасу і Анастасіі Макоўскай; вучням СШ №4 г. Лунінца Вользе Караваевіч і Анастасіі Грудзько; СШ №2 г. Лунінца — Паўлу Дырдзе, Максіму Грушэўскаму, Дзмітрыю Насковічу, Мікіце Макараву, Уладзіславу Крышталю, Дзянісу Дырдзе, Станіславу Неўдаху, Аляксандру Сідаровічу, Міхаілу Вішнявецкаму; СШ №1 г. Лунінца — Антону Кунахаўцу і Уладзіславу Гарадкаўцу; СШ №3 г. Лунінца — Аліне Кухарчук; СШ №3 г. Мікашэвічы — Віталю Багуку, Вікторыі і Варвары Ліпскім; Палескай СШ — Карыне і Кірылу Яфімавым; Лунінскай СШ — Андрэю Багданцу.
Захаплення заслужылі ў гэты дзень пераможцы раённых прадметных алімпіяд — вучні: Лунінецкай гімназіі — Кацярына Касцючэнка, Уладзіслаў Андрайчук, Анатоль Якубовіч, Дар’я Рудовіч, Ганна Тупека, Станіслаў Благадзёраў, Марына Каховіч; Мікашэвіцкай імя У. Нядзведскага — Павел Неўдах, Ангеліна Гарбачэўская, Дар’я Ярмоліч, Таццяна Горбат, Анастасія Івашкевіч, Аліна Насовіч; СШ №2 г. Лунінца — Яўген Шкудаў, Ганна Кузьміч, Юлія Ванюк, Вячаслаў Вячорка, Кірыл Аляшкевіч, Уладзіслаў Якубовіч, Наталля Камандзіс; СШ №3 г. Лунінца — Алена Курак, Ганна Чынікайла, Марына Чэкун, Ангеліна Віднікевіч, Ганна Жук; СШ №1 г. Лунінца — Ангеліна Крагель, Уладзіслаў Волчык; СШ №4 — Галіна Міронава, Карына Калянковіч, Дар’я Трухнова, Уладзіслаў Шабан; Наталля Кушнярук з Рэдзігераўскай СШ; Вікторыя Калешка, Ангеліна Фурсевіч, Дзіяна Савіч, Яніна Антановіч — з Багданаўскай; Валерыя Наварыч, Арсеній Ільючык, Сяргей Краўчук, Вікторыя Корчык, Валерыя Наварыч — з Лунінскай СШ; Алена Бярозка — з Міжлескай; Аліна Басарановіч — з Сінкевіцкай; Сяргей Калешка — з Дубаўскай; Юлія Бусько — з Дзятлавіцкай; Дзяніс Сарока, Дар я Сумар — з Дварэцкай яслі-сад-сярэдняй школы; Валерыя Катовіч і Іван Шэйна — з СШ №1 г. Мікашэвічы.
Зразумела, не пакінулі ў гэты дзень без увагі і настаўнікаў, чыё майстэрства, як гаючая вільгаць, узнімалі парасткі талентаў вучняў. Цёплымі апладысментамі сустракалі прысутныя педагогаў Мікашэвіцкай гімназіі імя У. Нядзведскага Уладзіміра Зылевіча, Алену Алексюк, Таццяну Сулкоўскую, Зінаіду Дыдышка, Тамару Гваздзіцкую, Вольгу Войткус; Лунінецкай гімназіі — Васіля Граблюка, Галіну Сіманаву, Таццяну Казлову, Аксану Арашкевіч, Алену Емельяновіч, Валянціну Казун, Марыну Бандарэнка, Святлану Гапко; Краснавольскай яслі-сад-сярэдняй школы Аляксандра Кастусіка; Палескай СШ — Фёдара Ходата і Сяргея Яраховіча; Бродніцкай БШ — Багданец і Людмілу Сацкевіч; Дубаўскай СШ — Раісу Мелюх; Дварэцкай яслі-сад-сярэдняй школы — Святлану Ногач; Дзятлавіцкай СШ — Таісію Мацкевіч; СШ аг. Вулька 1 — Ганну Кляўцэвіч; СШ №1 г. Мікашэвічы — Ірыну Корбут; СШ №3 г. Лунінца — Алену Чарняк; СШ №2 г. Лунінца — Алену Канапацкую і Віктара Вайцяхоўскага; СШ №1 г. Лунінца — Раісу Кулеш; Сш №4 г. Лунінца — Галжу Бут-Гусаім, Алену Клімовіч, Юлію Богуш; СШ №3 г. Мікашэвічы — Людмілу Танчынскую. Узнагародамі адзначаны таксама работнікі ЦДТ Галіна Гімбатава, Васіль Дзедзін, Віктар Кавалёнак і Святлана Галка, трэнеры СДЮШАР — Алена Вярэніч, Валерый Жукоўскі і Святлана Літвіненка.
Найбольш перамог у скарбонку раёна прынеслі Лунінецкая і Мікашэвіцкая гімназіі, а таксама СШ №2 г. Лунінца. Iх дырэктараў Аляксандра Грушэўскага, Сяргея Высоцкага і Мікалая Гарадкаўца таксама цёпла віталі на свяце.
Канцэртнымі нумарамі аздобілі мерапрыемства ўзорны ансамбль ‘Залатое птушаня”, узорны танцавальны клуб “Мірыданс”, вучні СШ №1 г. Лунінца, узорны фальклорны ансамбль “Сунічка”, юная вакалістка Ліана Яраховіч, былы стыпендыят Прэзідэнцкага фонду па падтрымцы адоранай моладзі Аляксандр Пташац. Iх выступленні яшчэ раз пераканалі, якая багатая на таленты наша Лунінеччына.
Замацавала гэтае ўражанне паведамленне I.М. Раковіча пра тое, што вызначаны стыпендыяты аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. У наступным навучальным годзе штомесяц будуць атрымліваць стыпендыю ў памеры 3 базавых велічынь гімназіст Данііл Шкурскі і вучні СШ №2 г. Лунінца Кірыл Гулін, Максім Мелехавец і Андрэй Некрашэвіч.
Таццяна ВАЙЦЯХОЎСКАЯ