Происшествия
Агонь адабраў тры жыцці
ў жыхароў Лахвы падчас пажару, які здарыўся ранкам у мінулы чацвер.
Трывожны сігнал да выратавальнікаў паступіў у 04.59 ад суседзяў. У драўляным доме, падзеленым на дзве кватэры, пражывалі пенсіянерка з дачкой і яе сужыцелем. На вялікі жаль, медыцынская дапамога ім ужо не спатрэбілася… Таксама агнём пашкоджаны ўнутраная аддзелка пакояў і маёмасць. Прычына ўзгарання ўстанаўліваецца.