Происшествия
Асцярожна — пешаход!
2 сакавіка каля 21 гадзіны на пешаходным пераходзе каля БТІ адбылося дарожна-транспартнае здарэнне.
31-гадовы вадзіцель аўтамабіля «Опель-Вектра» ўчыніў наезд на пешахода. Пацярпеўшая, дзяўчына 1994 годла нараджэння, з цялеснымі пакалечаннямі дастаўлена ў Лунінецкую ЦРБ. Абставіны здарэння высвятляюцца.
Паважаныя жыхары Лунінеччыны. Нагадваем, што ў раёне праходзіць дэкада «Асцярожна — пешаход». Будзьце пільнымі і ўважлівымі на дарозе!
Вадзіцелі і пешаходы! Паважайце адзін другога і рух для вас заўсёды будзе бяспечным!