“Беражы веласіпед”
Прафілактычная акцыя пад такой назвай арганізавана аддзелам інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Брэсцкага аблвыканкама. Днямі арганізатары наведалі ААТ «Палессеэлектрамаш».
Час правядзення выбраны не выпадкова: ён звязаны з пачаткам веласезона.
Акцыя такога накірунку арганізавана ў вобласці ўпершыню. «З надыходам цяпла жыхары рэгіёна пачынаюць актыўна выкарыстоўваць веласіпеды – вельмі папулярны, зручны і эканамічны сродак перамяшчэння. У гэты час, як паказвае статыстыка, традыцыйна ўзрастае колькасць крадзяжоў», – падкрэсліў кіраўнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС аблвыканкама Сяргей Дучэнка.
За студзень-сакавік бягучага года ў Брэсцкай вобласці зарэгістравана 48 “знікненняў” транспартных сродкаў. За аналагічны перыяд 2012 года – 104. Аднак, нягледзячы на некаторае зніжэнне можна спрагназаваць, што колькасць такіх злачынстваў узрасце з пачаткам веласезона.
Начальнік РАУС дзяржаўтаінспекцыі Сяргей Канапацкі расказаў аматарам язды на веласіпедах, як зберагчы жалезнага каня ад “угону”. “Як правіла, такія злачынствы лягчэй прадухіліць, чым знайсці вінаватага”, – лічыць Сяргей Міхайлавіч. Ён сканцэнтраваў сваё выступленне на бяспецы дарожнага руху, прафілактыцы крадзяжоў асабістай маёмасці грамадзян, а таксама правёў тэматычныя віктарыны.
Заахвочваннем пераможцам сталі падарункі ад гандлёвай маркі «AIST» – веласіпедныя замкі, флікеры і святлоадбіваючыя сігнальныя камізэлькі бяспекі. Акрамя удзельнікі мерапрыемства даведаліся пра навінкі веласіпедаў AIST з калекцыі 2013 года.