Бюджэтныя сродкі — для мэтавага выкарыстання
Происшествия

Бюджэтныя сродкі — для мэтавага выкарыстання

госконтрольНа пасяджэнні чарговай калегіі КДК вобласці разгледжаны вынікі ажыццяўлення кантролю за мэтавым і эфектыўным выкарыстаннем бюджэтных сродкаў і дзяржаўнай уласнасці. Асаблівая ўвага была звернута на выдаткі з абласнога бюджэту на праграмы прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі для падрыхтоўкі рабочых кадраў і спецыялістаў для сельскагаспадарчай вытворчасці.

У вобласці такое навучанне ажыццяўляюць 9 устаноў. На ўтрыманне іх штогод выдзяляецца больш як 100 мільярдаў рублёў. Праверкай выяўлена, што загрузка прафтэхустаноў складае прыкладна 52 працэнты. На 45 працэнтаў загружаны інтэрнатны фонд, што дае падставу сцвярджаць аб яго неэфектыўным выкарыстанні. Далёка не поўнасцю апрацоўваюцца і зямельныя ўчасткі, выдзеленыя для навучальных мэтаў.

У распараджэнні навучэнцаў ёсць неабходная тэхніка. Аднак, прыкладна 50 працэнтаў яе маральна састарэла. У ходзе кантрольных мерапрыемстваў звернута ўвага на тое, што ніводзін з правераных аб’ектаў (а гэта Маларыцкі, Навамышскі і Пінскі ліцэі) не маюць сучасных беларускіх аўтамабіляў МАЗ, якія апошнім часам шырока выкарыстоўваюцца ў сельскагаспадарчай вытворчасці.

Калегіяй КДК рэкамендавана аблвыканкаму актывізаваць работу па рэарганізацыі і аптымізацыі колькасці ўстаноў адукацыі, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку рабочых кадраў і спецыялістаў для сельгасвытворчасці.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть