Фальшываманетчыкі не дрэмлюць
Падробка грошай — небяспечны від злачынства, які падрывае эканамічную сістэму дзяржавы.
У Беларусі фальшываманецтва адносяць да катэгорыі цяжкіх супрацьпраўных дзеянняў.
Адметныя прыкметы несапраўдных банкнот:
- адсутнасць ці імітацыя вадзянога знака на купонным полі; абароннай ніткі з мікратэкстам і каляровых валокнаў у тоўшчы паперы;
- адсутнасць рэльефнасці, малюнкі недакладныя, больш светлых адценняў;
- адсутнасць схаванай выявы;
- узнікненне на лініі згібу купюры белай паласы — пералому з прычыны абсыпання фарбуемага рэчыва;
- пад уздзеяннем вады малюнак размываецца;
- аднолькавыя серыі і нумары на некалькіх купюрах;
- папера мяккая, няроўнасці па краях;
- несупадзенне выявы вонкавага і адваротнага бакоў.
Просім грамадзян праяўляць пільнасць пры аперацыях з наяўнымі грашамі, купляць валюту ў банкаўскіх установах, а за тавар разлічвацца толькі беларускімі рублямі.
Калі вы набываеце ці маеце ў наяўнасці несапраўдныя грашовыя сродкі, разлік імі цягне адказнасць згодна з артыкулам 221 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Калі купюра здаецца падазронай, не імкніцеся збыць яе іншаму грамадзяніну, бо самі можаце трапіць у лік фальшываманетчыкаў, а звяртайцеся з заявай у РАУС. Пры ўстанаўленні асоб, якія збываюць несапраўдныя купюры, тэлефануйце 102 або ў аддзел па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі РАУС 3-26-07.
Пётр ДАНІЛОВІЧ,
намеснік начальніка РАУС, начальнік крымінальнай міліцыі