Происшествия
Гарачыя выхадныя
У мінулыя выхадныя на тэрыторыі раёна тройчы адбыліся пажары.
У суботу бліжэй да 1 гадзіны ночы ў вёсцы Лунін загарэлася летняя кухня, якая належыла пенсіянеру. Прычынай пажару, у выніку якога гаспадар страціў пабудову і маёмасць, стала парушэнне правілаў бяспекі пры эксплуатацыі кормазапарніка.
У палове сёмай гадзіны раніцы 20 кастрычніка ў Любачыне “ўспыхнуў” нежылы драўляны дом. Пашкоджаны перакрыцце, унутраная аддзелка і маёмасць. Прычына пажару ўстанаўліваецца як і тое, каму належыць пабудова.
Парушэнне правілаў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі пячнога ацяплення прывяло ў нядзелю да ўзгарання блочнай гаспадарчай пабудовы з лазняй у Мікашэвічах. Агнём знішчаны дах, пашкоджана перакрыцце.