Версия для слабовидящих
RU
BY
Лунинец online

Каб аварый было менш

Каб аварый было менш

освещениеКалі на скрыжаванні каля Сінкевіч спыніўся аўтамабіль ДАІ, вадзіцелі, магчыма, падумалі, што адбылося ДТЗ. Убачыўшы бацюшку ў расе і супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі, верагодна, зусім спалохаліся.
Аказалася, на трасе свяшчэннаслужыцель акрапляў святой
вадой самыя неспакойныя ўчасткі дарогі.
– У апошні час у раёне аварыі перасталі быць рэдкасцю, – расказвае старшы інспектар Андрэй Канапацкі. – З пачатку года ў нас загінула 6 чалавек (8 – летась).
Мясцовыя праваахоўнікі вырашылі, што так больш не можа працягвацца, і звярнуліся за дапамогай да свяшчэнніка. Настаяцель храма ў гонар іконы Божай маці «Взыскание погибших» іерэй Сергій Крышталь уважліва выслухаў вартавых правапарадку, узяў з сабой святую ваду, малітоўнік і праехаў па раённых дарогах, спыняючыся на самых аварыйных скрыжаваннях. Бацюшка нагадаў, што, узносячы малітвы за здароўе і бяспеку ўсіх удзельнікаў дарожнага руху – як тых, хто забяспечвае кантроль, так і тых, хто адпраўляецца ў дарогу, – мы просім аб міласці Госпада, заслужыць якую можам добрымі справамі, любоўю і павагай да бліжняга.
Усяго на трасе Кобрын-Гомель былі асвячаны перакрыжаванні непадалёк ад Сінкевіч, Рэдзігерава, Любані і Бараўцоў, а таксама ўчастак дарогі каля аўтастанцыі, дзе ў страшнай аварыі гэтай зімой загінулі два чалавекі. Спа-дзяемся, што цяпер новых жалобных вянкоў на абочынах дарог не будзе.

← Предыдущая новость Следующая новость →