Каб салют не стаў жалобным залпам
Не за гарамі – Новы год, святкаванне якога не абыходзіцца без петард і феерверкаў.
Кожнаму з нас хочацца відовішчнасці, эмацыянальнага ўсплёску, але ў пагоні за спец-эфектамі многія забываюць пра бяспеку і атрымліваюць траўмы.
Купляць піратэхнічныя вырабы неабходна толькі ў спецыялізаваных магазінах (аддзелах). Згодна з патрабаваннямі тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза «Аб бяспецы піратэхнічных вырабаў», павінен быць сертыфікат адпаведнасці, які пакупнік мае права патрабаваць ад прадаўца.
У свабодным продажы насель-ніцтву дапускаюцца вырабы I-III класаў небяспекі, выкарыстанне якіх не патрабуе спецыяльных ведаў і навыкаў. IV і V – адносяцца да прафесійных, на іх прымяненне патрабуецца дазвол Дзяржпрамнагляду МНС Рэспублікі Беларусь.
Прыводзіць феерверкі ў дзеянне неабходна ў строгай адпаведнасці з патрабаваннямі тэхнічных умоў, інструкцыяй па іх ужыванню. Піратэхнічныя вырабы нельга насіць у кішэнях, разбіраць, спальваць у вогнішчы, падвяргаць механічным уздзеянням. Выкарыстоўваць дазваляецца на адлегласці не менш за радыус небяспечнай зоны ад людзей, жылых і грамадскіх будынкаў. Калі па-якой небудзь прычыне выраб не запусціўся, паўторна падпальваць не дазваляецца ў мэтах бяспекі. Яго неабходна утылізаваць паводле інструкцыі па прымяненню.
Захоўваць трэба як мага далей ад крыніц цяпла, але пазбягайце і вільгаці. Будучы «сырымі», яны ў лепшым выпадку не спрацуюць. Катэгарычна забараняецца іх прасушка. Ні ў якім разе не дапускаецца выкарыстанне пасля заканчэння тэрміну прыдатнасці.
Каб не азмрочыць святы, адмоўцеся ад пакупкі кантрафактнага тавару.
Таццяна РАСОХА, старшы дзяржаўны інспектар Мазырскай інспекцыі Гомельскага абласнога ўпраўлення дзяржпрамнагляду.