Канікулы з “Клопатам”
Происшествия

Канікулы з “Клопатам”

102У рамках рэспубліканскай міжведамаснай праграмы “Клопат” на Брэстчыне арганізаваны і праведзены шэраг прафілактычных мерапрыемстваў, у тым ліку – з удзелам падлеткаў, якія знаходзяцца на ўліку ў інспекцыях па справах непаўналетніх вобласці.
Так, на базе дзіцячага аздараўленчага лагера “Дубок”, размешчанага ў в. Паддубнае Пружанскага раёна, прайшла ваенна-спартыўная гульня “Спорт асаблівага прызначэння”. Падчас яе непаўналетнім прапанавалася паўдзельнічаць у спаборніцтвах па хуткаснай стральбе са страйкбольных аналагаў баявой зброі, зборцы і разборцы аўтамата “Калашнікава”. Падлеткі з задавальненнем мераліся сіламі ў конкурсе па разгортванню палатачнага лагера, з азартам высвятлялі трапнасць у дартсе. У фінальнай частцы спаборніцтваў камандам трэба было пераадолець паласу перашкод з выкарыстаннем ваеннай экіпіроўкі. Пераможцы і найбольш актыўныя ўдзельнікі заахвочаны дыпломамі УУС аблвыканкама і каштоўнымі падарункамі.
Зборная каманда, у якую ўваходзілі супрацоўнікі ўпраўлення ўнутраных спраў і непаўналетнія, што стаяць на ўліку ў ІСН г. Брэста, прыняла ўдзел у адкрытым кубку БРСМ па пляжным футболе і заняла трэцяе месца. Падлеткам уручаны каштоўныя прызы ад Брэсцкага гаркама ГА “БРСМ”.
Ігар ФІЛІПОВІЧ, старшы інспектар УУС Брэсцкага аблвыканкама.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть