Лепшы аддзел на Брэстчыне
Происшествия

Лепшы аддзел на Брэстчыне

следственный комитет

12 верасня 2011 года кіраўнік дзяржавы падпісаў указ №409 «Аб стварэнні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь». Новая структура праваахоўнай сістэмы была ўтворана з мэтай удасканалення дзейнасці органаў папярэдняга следства, а таксама ўзмацнення абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян у дасудовай крымінальнай вытворчасці. Аб дзейнасці Лунінецкага раённага аддзела Следчага Камітэта Рэспублікі Беларусь расказвае начальнік Андрэй ЛУКАШЭВІЧ:

lukashevich-andrej-sledstvennyj

– Наша ведамства не падпарадкоўваецца ў працэсуальным і арганізацыйным плане іншаму органу, а агульнае кіраўніцтва яго дзейнасцю ажыццяўляе Прэзідэнт краіны, што накладвае на нас дадатковую адказнасць. За 5 год паўнамоцтвы камітэта пашырыліся. Гэта расследаванне найбольш складаных злачынстваў – цяжкіх і асабліва цяжкіх, злачынстваў іншых катэгорый, аднесеных да падследнасці ў адпаведнасці з часткай 1 артыкула 182 КПК Рэспублікі Беларусь.

Асноўная наша задача – захаванне бяспекі асобы, грамадства і дзяржавы. Галоўнае – якаснае расследаванне крымінальных спраў з далейшым накіраваннем іх у суд. І мы паспяхова з гэтым спраўляемся. Па выніках работы за 8 месяцаў года наш аддзел заняў першае месца ў вобласці і чацвёртае ў рэспуб-ліцы сярод аналагічных структурных падраздзяленняў. Гэта стала магчымым дзякуючы зладжанай рабоце калектыву сапраўдных прафесіяналаў, якія адказна падыходзяць да выканання ўскладзеных на іх задач і службовых абавязкаў. У паўсядзённай рабоце яны заўсёды аказваюць адзін аднаму дапамогу. У штаце аддзела – 22 чалавекі, 17 з іх – следчыя.

Узначаліў калектыў 1 чэрвеня гэтага года. Вельмі ўдзячны за пакінутую “спадчыну” папярэднім кіраўнікам Юрыю Мартынкоўскаму і Дзмітрыю Ліра, якія зараз узначальваюць адпаведна міжраённыя аддзелы – Брэсцкі і Пінскі.

Асаблівай стараннасцю, карпатлівасцю і прафесіяналізмам вызначаюцца следчыя па асабліва важных справах Аляксандр Гаруноў і Сяргей Пахолак, старшыя следчыя Мікалай швед, Яўген Паўлюкавец, Аляксандр Гарошка, Анатоль Пашкевіч, Віктар Колчын, следчыя Сяргей Чарнавокі, Ганна Гарадзецкая, Віталь Случак.

Узяўшы на сябе адказнасць за бяспеку землякоў, будзем і надалей рабіць усё магчымае, каб улада закона на Лунінеччыне была безумоўнай, а той, хто пераступае закон, атрымліваў па заслугах. Разам з тым, нельга забываць і аб справядлівасці, паколькі любое злачынства закранае лёсы людзей. Нельга дапускаць, каб пацярпелі невінаватыя.

Напярэдадні прафесійнага свята зычу калектыву і калегам ад усёй душы моцнага здароўя, аптымізму, нат-хнення ў рабоце і новых дасягненняў на карысць Беларусі, а іх сем’ям – міру, згоды, цярпення і разумення!

sledstvennyj-001
Уменне аналізаваць і перапрацоўваць інфармацыю, дакладна і правільна выказваць свае думкі, умець слухаць людзей, хутка думаць і многае іншае вызначаюць намесніка начальніка аддзела, начальніка 1-га следчага аддзялення Леаніда ВАНЮКА і начальніка 2-га следчага аддзялення Сяргея ЗАВАДСКАГА.
sledstvennyj-002
Следчы Дзмітрый НАСЕНЯ не толькі бездакорна выконвае свае службовыя абавязкі, але і з’яўляецца капітанам міні-футбольнай каманды следчага аддзела, якая неаднаразова станавілася пераможцам і прызёрам раённага чэмпіянату і годна выступала ў абласных ведамасных спаборніцтвах. Іван ВАРОНІЧ пачынаў службовую дзейнасць у патрульна-паставой службе міліцыі, а цяпер выдатна спраўляецца з абавязкамі следчага ў аддзеле Следчага Камітэта. Старшы следчы Віктар КОЛЧЫН мае за плячамі вопыт работы ў пракуратуры, што дазваляе яму аператыўна і дакладна расследаваць крымінальныя справы, катэгорыя якіх стала значна шырэй з пераводам у новую структуру.
sledstvennyj-003
Самыя складаныя справы, у тым ліку тыя, што звязаны з парушэннямі ў фінансава-эканамічнай дзейнасці, давяраюць следчаму па асабліва складаных справах Аляксандру ГАРУНОВУ. Старшы следчы Анатоль ПАШКЕВІЧ лічыць, што яму пашанцавала працаваць у калектыве, дзе пануюць узаемапавага і ўзаемавыручка. Ініцыятыўнасць, настойлівасць, інтуіцыя і веданне дзвюх замежных моў вызначаюць следчага Сяргея ЧАРНАВОКАГА.
sledstvennyj-004
Следчы па асабліва важных справах Сяргей ПАХОЛАК спецыялізуецца пераважна на крымінальных справах па ДТЗ, а таксама палавой недатыкальнасці і свабоды.
sledstvennyj-005
У жніўні да службовых абавязкаў прыступіла Людміла НОВІКАВА, якой вельмі дарэчы будуць парады яе калег – старшага следчага Мікалая ШВЕДА і следчага Віталя СЛУЧАКА.
sledstvennyj-006
Старшы следчы Яўген ПАЎЛЮКАВЕЦ зараз расследуе крымінальную справу па факту забойства, якое адбылося ў Лунінцы ў канцы жніўня.
Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть