Происшествия
Павялічыўся лік ахвяр
Мінулая пятніца адзначана жудасным здарэннем на 339 кіламетры аўтамагістралі М-10 Кобрын–Гомель–мяжа РФ.
Пры выездзе з другаснай дарогі, якая вядзе на Рэдзігерава, сутыкнуліся “Жыгулі”, што належаць племстанцыі, і “Аўдзі-100”, за рулём якой быў лунінчанін.
У выніку ДТЗ 33-гадовая жанчына-вадзіцель “Жыгулёў” загінула на месцы. Два пасажыры з абедзьвюх машын дастаўлены ў бальніцу.
Праверку па факту здарэння праводзіць раённае аддзяленне Следчага камітэта.