Прафілактыка кватэрных крадзяжоў
Праведзены аналіз аператыўных зводак паказвае, што амаль кожны другі крадзеж адбываецца шляхам свабоднага доступу, а кожны чацвёрты – праз узлом уваходных дзвярэй. У дзевяці працэнтах злодзеі падбіраюць ключы, яшчэ ў васьмі працэнтах выпадкаў – пранікаюць праз незачыненыя вокны і балконы. Як абараніцца ад пасягальніцтва? Лепшы спосаб зрабіць жыллё бяспечным – устанавіць ахоўную сігналізацыю. Так лічыць начальнік Лунінецкага аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь Анатоль Буневіч :
– Акрамя ахоўнай дзейнасці сочым за грамадскім парадкам на ахоўваемых аб’ектах, у зонах пастоў і маршрутаў патрулявання, забяспечваем кантроль за ўкараненнем і эксплуатацыяй сродкаў і сістэм аховы.
Патраціўшы грошы аднойчы на набыццё ахоўнага абсталявання (напрыклад, для кватэры ў шматпавярхоўцы – ад 350 рублёў), яно стане вашай уласнасцю, якая не патрабуе дадатковага догляду і капіталаўкладанняў. Пасля гэтага – толькі штомесячная абаненцкая плата. Прадастаўляем растэрміноўку плацяжа за ўстаноўленую апаратуру на 6 месяцаў.
За больш падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся ў наш аддзел, які знаходзіцца ў Лунінцы па вуліцы Маскоўская, 26, ці па тэлефонах 3-49-05, 2-32-59, 6-28-07, 8-029-307-39-53, 8-033-670-42-42, у Мікашэвічах – 66-683.