Происшествия

Са зводак РАУС

НЕ ПАКІДАЙЦЕ АЎТО БЕЗ НАГЛЯДУ…
автоТыя, хто грэбуе гэтым простым правілам, нярэдка плацяць дарагую цану.
Зламыснікі паквапіліся на маёмасць, што знаходзілася ў грузавым аўтамабілі “Мерсэдэс”, які гаспадар на ноч пакінуў каля рынку. Шлях трапіць у салон злодзеі выбралі просты – разбілі бакавое шкло. Забралі ўсё, што трапіла пад руку – ад зараднага прыстасавання для мабільніка да адзення. Нанесены ўрон склаў 1250000 рублёў.
ЗВЕРСТВЫ НА АЛКАГОЛЬНАЙ ГЛЕБЕ
Цяжкімі цялеснымі пакалечаннямі закончыліся разборкі паміж нецвярозымі жыхарамі
в. Міжлессе.
Адзін з іх атрымаў шматлікія пераломы рэбраў з пашкоджаннем левага лёгкага. За яго выратаванне змагаюцца ўрачы. А ў Луніне нажавое раненне ад сужыцеля атрымала 42-гадовая жанчына.
АМАТАРЫ НАРКАТЫЧНАЙ АТРУТЫ
ўсё часцей трапляюць у поле зроку праваахоўнікаў.
Прынамсі, у жыхара в. Сінкевічы знойдзена 5 папяровых пакецікаў, у якіх знаходзілася больш як 38 грамаў марыхуаны. 9 мілілітраў экстракцыйнага опію незаконна захоўваў і непрацуючы раней судзімы жыхар Мікашэвіч.
“ОХОТА, БРАТ, ОХОТА…”
У прыёмны пакой цэнтральнай раённай бальніцы звярнуўся лунінчанін са шматлікімі траўмамі, якія, як растлумачыў, атрымаў на паляванні.
Абставіны здарэння высвятляюцца.
НЕ ПАЛОХАЮЦЬ НОВАЎВЯДЗЕННІ
ў антыалкагольнае заканадаўства найбольш адчайных аматараў сесці п’янымі за руль.
18 лістапада на дарозе Гомель-Кобрын быў затрыманы жыхар в. Любань, які кіраваў трактарам, не маючы вадзіцельскіх правоў. Справа ў тым, што іх ён пазбавіўся 2 гады таму за п’янку за рулём. Якім будзе наступнае пакаранне, вызначыць суд.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть