Происшествия

Што выявіла праверка?

госконтроль

КУП “Міжлескае” якаснымі землямі прырода не абдзяліла. Бал кадастравай ацэнкі ворыва на 25 працэнтаў вышэйшы, чым у сярэднім па раёне. На большасці земляў праведзена меліярацыя, якая дазваляе ажыццяўляць двухбаковае рэгуляванне воднага рэжыму. Па меры неабходнасці можна рабіць асушэнне ці ўвільгатненне слаёў, дзе знаходзіцца каранёвая сістэма раслін.

За два з паловай гады гаспадарцы аказана дзяржаўная падтрымка  ў памеры 19 мільярдаў рублёў. Аднак, нягле-дзячы на гэта, фінансавае становішча “Міжлескага” працягвае пагаршацца. Страты ад рэалізацыі прадукцыі, работ і паслуг за 2013 год склалі 5 мільярдаў рублёў, за 2014-ты – 7,3 мільярда, а за першае паўгоддзе 2015-га – 1,5 мільярда рублёў. У параўнанні з такім жа леташнім перыядам яны павялічыліся на 45 працэнтаў.

Невыпадкова гаспадаркай зацікавіліся спецыялісты Пінскага МКДК. Праверкай было ўстаноўлена, што такому становішчу ў многім садзейнічала элементарнае незахаванне тэхналагічных рэгламентаў як у жывёлагадоўчай, так і ў раслінаводчай галіне. З упэўненасцю можна гаварыць аб нездавальняючай рабоце некаторых асоб на пасадах, у тым ліку зоаветэрынарнай службы.

У выніку несвоечасовага правядзення прафілактычных і лячэбных мерапрыемстваў сёлета было атрымана 375 тон малака 2 гатунку і 210 тон – увогуле непрыгоднага для рэалізацыі. Па гэтай прычыне прадпрыемства згубіла амаль 2 мільярды рублёў. Інакш кажучы, на працягу 40 дзён малочная галіна гаспадаркі працавала ўхаластую.

Не абышлося і без прыпісак. Для паляпшэння паказчыкаў больш як 62 тоны малака да валавых надояў прыпісалі загадчыкі МТФ №№ 1 і 2. Праверка паказала, што на нізкім узроўні знаходзіцца і арганізацыя кармлення жывёлы. Распрацоўка рацыёнаў носіць фармальны характар, ведамасці ўліку расходаў кармоў складаюцца на падставе рацыёнаў. Нормы расходаў не захоўваюцца, а спісанне кармоў на працягу месяца робіцца без уліку змянення пагалоўя статка. Не прытрымліваюцца ў гаспадарцы патрабаванняў па кармленню кароў па перыядах лактацыі. На працягу 5 месяцаў са студзеня па май 2015 года сухастойным каровам першага перыяду скормліваліся канцэнтраты, што забаронена патрабаваннямі па арга-нізацыі кармлення. У выніку замест карысці – неабгрунтаваныя затраты.

У гаспадарцы не прымаліся своечасовыя меры па навядзенню парадку на зямлі: 16 аб’ектаў агульнай плошчай 22,3 тысячы квадратных метраў доўгі час не выкарыстоўваюцца і знаходзяцца ў нездавальняючым стане. Прычым гэты факт кіраўніцтвам КУП “Міжлескае” быў схаваны, звесткі ў органы дзяржаўнай статыстыкі не прадастаўляліся.

Праверкай устаноўлены таксама парушэнні вядзення бухгалтарскага ўліку, ветэрынарна-санітарных правілаў пры рэалізацыі прадукцыі, заканадаўства аб забеспячэнні адзінства сродкаў вымярэнняў, патрабаванняў тэхналагічных рэгламентаў вырошчвання сельскагаспадарчых культур.

Выяўленым парушэнням абавязкова будзе дадзена прававая ацэнка.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть